Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30   




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Гародні насуперак уладам прайшла акцыя ў памяць ўзарванага камуністамі храма
11:12, 30/11/2001

Увечары 29 лістапада ў Гародні прайшло масавае мерапрыемства ў памяць ўзарванага 40 гадоў таму храма Фара Вітаўта. Мітынг-рэквіем пачаўся ў 17.30 і працягваўся каля гадзіны. Нягледзячы на забарону гарвыканкаму, каля 200 жыхароў Гародні, прадстаўнікоў розных партыяў, грамадзкіх аб’яднаньняў, творчай інтэлігенцыі сабраліся ў скверы ля Палацу культуры тэкстыльшчыкаў, на месцы, дзе стаяў храм.

На мітынгу выступіў намесьнік старшыні гарадзенскага аддзяленьня БНФ, вядомы мастак Зьміцер Іваноўскі, які распавёў аб гісторыі Фары Вітаўта. Па ягоных словах, у гэты дзень людзі сабраліся дзеля таго, каб згадаць пра выдатны твор культуры і выказацца супраць зьнічтажэньня беларускай культуры, мовы, незалежнасьці, супраць будаўніцтва аўтадарогі ў раёне Курапатаў. Прысутныя выказалі надзею, што разбураны храм будзе адбудаваны. Прыблізна на тым месцы, дзе знаходзіўся алтар, прысутныя з яловых галінак, перавязанных бел-чырвона-белымі стужкамі, паклалі на сьнезе шматмэтровы крыж.

Затым прайшоў малебен, падчас якога адбыўся невялікі інцыдэнт. Усе зьнялі шапкі. Толькі міліцэйскі аператар, што здымаў акцыю, адмовіўся зрабіць гэта, чым выклікаў абурэньне ў прысутных. У выніку ён вымушаны быў зьняць свой капялюш.

Пасьля акцыі ў міліцыю запрасілі аднаго з арганізатараў, які падаваў заяву ў гарвыканкам, Зьмітра Іваноўскага. Адносна яго склалі пратакол аб адміністратыўным парушэньні – арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу (артыкул 167-1, частка 2 Кодэксу аб адміністратыўных парушэньнях Рэспублікі Беларусь).

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: