Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Магілёве судзяць членаў ініцыятыўнай групы Ўладзімера Ганчарыка 11:20, 30/11/2001
У Магілёве пачаўся разгляд адміністратыўнай справы Віктара Ясюкевіча й Тамары Леўскай, якія ўваходзілі ў склад ініцыятыўнай групы Ўладзімера Ганчарыка. Іх абвінавацілі ў невыкананьні патрабаваньняў міліцыі падчас агітацыйнай кампаніі на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах. Гэтыя магілёўчане былі затрыманыя падчас агітацыі Ўладзімера Ганчарыка. Супраць Віктара Ясюкевіча і Тамары Леўскай узбудзілі крымінальную справу за супраціўленьне міліцыянту.
Падчас разгляду маёр Мікалай Ладзісаў сцьвярджаў, што яны адмовіліся прад’явіць дакумэнты й пайсьці ва ўчастак, а пасьля павалілі яго на зямлю і сталі зьбіваць нагамі. Адказчыкі згадвалі, што міліцыянт патрабаваў перанесьці агітацыю ў іншае месца. А калі яны адмовіліся, схапіў за горла Ясюкевіча і паваліў яго на зямлю.
Пасьля іх затрымалі й адвезьлі ва ўчастак, дзе іх трымалі трое сутак. Падчас сьледзтва сьледчыя перакваліфікавалі справу з крымінальнай ў адміністратыўную. Аднак па-ранейшаму лічылі зьбіцьцё міліцыянта фактам, але ў іхнім вызначэньні супраціўленьне міліцыянту з прымяненьнем гвалту стала непадпарадкаваньнем міліцыянту.
Гэтыя абставіны адзначыў адказчык. Ён запатрабаваў сьведак. І па гэтай прычыне ў гэтай справе пэрспэктывы ён ня бачыць. “Цікава было б паглядзець, як крымінальная справа, узбуджаная на хлусьню маёра Ладзісава, падтрымала пракуратура, і толькі прагляд уратаванага ад сьледзтва відэёзапісу прымусіў пракурора перакваліфікаваць справу з крымінальнай у адміністратыўную. На жаль, мы разьлічваем не на законнасьць, а толькі на сумленьне судзьдзі Дзедковай”, -- адзначыў адзін з падсудных Віктар Ясюкевіч.