Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
За Лукашэнкам да “чысткі” кадраў возьмуцца міністры 11:23, 30/11/2001
Новы міністар аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Уладзіслаў Астапенка “мае намер мяняць чынавенскі апарат міністэрства”. Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску 29 лістапада, адказваючы на пытаньне карэспандэнта БЕЛТА аб плянах барацьбы з карупцыяй у Міністэрстве аховы здароўя. Ён заявіў, што некаторыя чыноўнікі Міністэрства апошнім часам актыўна лябіравалі інтарэсы заходніх вытворцаў медычнай тэхнікі. Па ягоных словах, статыстыка сьведчыць, што з усіх выяўленых выпадках хабарніцтва ў бюджэтнай сфэры дзьве траціны прыпадае на адукацыю й ахову здароўя. “Першы крок зрабіў прэзыдэнт, --сказаў прафесар Астапенка, -- зараз справа за мной”.