Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
34 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Гратэскны “Бацька” кіруе другі тэрмін
11:31, 03/12/2001, Жан-Поль Каллетт Le Soir

Аўтарытарны Аляксандар Лукашэнка зноў абраны прэзыдэнтам Беларусі. За яго прагаласавала 75,6% выбаршчыкаў. Апазыцыя апратэстоўвае гэтыя дадзеныя, а міжнародныя назіральнікі выказваюць меркаваньні аб падтасоўцы вынікаў выбараў. Несумненна, дастаткова рэдка камэнтары, якія зьяўляюцца на наступны пасьля правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў дзень у якой-небудзь краіне сучаснай Эўропы, адрозьніваюцца такой адкрытай іроніяй і ўтрымоўваюць столькі крытыкі. Згодна АФП, Аляксандар Лукашэнка атрымаў 9 верасьня “перамогу па-савецку”. Цалкам верагодна, што ў гэтым вызначэньні адчуваецца ня толькі намёк на актыўны ўдзел у галасаваньні, але і на атмасфэру, дзякуючы якой ён атрымаў перамогу і на падазрэньні, што кідаюць на яго цень, аб падтасоўцы вынікаў галасаваньня...

 ПАЛIТЫКА 

У Нарвэгіі прайшла канферэнцыя, прысьвечаная сытуацыі ў Беларусі
11:30, 03/12/2001

Адначасова з юбілейным самітам СНД у сталіцы Нарвэгіі Осла прайшла яшчэ адна буйная нарада, якая можа істотна паўплываць на далейшыя зносіны Беларусі з краінамі Скандынавіі. Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, многія міжнародныя арганізацыі лічаць неабходным пераглядзець фармат сваіх зносінаў зь Беларусьсю. Скандынаўскія краіны спрабуюць выпрацаваць уласную тактыку далейшых адносінаў да нашай краіны. Канферэнцыя, арганізаваная Нарвэскім Хэльсінскім камітэтам і інстытутам міжнародных зносінаў Нарвэгіі, называлася “Беларусь: што сёньня?”. На канферэнцыі Беларусь прадстаўлялі каардынатар Хартыі’97, былы намесьнік міністра замежных справаў Андрэй Саньнікаў, старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, прэзыдэнт БАЖ Жана Ліцьвіна, адзін з кіраўнікоў БНФ Лявон Баршчэўскі, былы кандыдат на пасаду прэзыдэнта Сямён Домаш. Трэба зазначыць, што амбасадар Беларусі ў Швэцыі, хоць і быў запрошаны, але на канферэнцыю не зьявіўся. Цікавы і той факт, што амбасадар Нямеччыны ў Нарвэгіі, былы амбасадар ФРГ у Менску спадар Вікельман, вядомы сваім сяброўствам з Лукашэнкам, на канферэнцыі прысутнічаць таксама адмовіўся.

Новы глава КНГ АБСЭ ў Менску будзе вызначаны на днях у Бухарэсьце
11:29, 03/12/2001

Пераемнік кіраўніка Кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ ў Беларусі Ганса-Георга Віка будзе названы на паседжаньні міністраў замежных справаў –членаў АБСЭ, якое адкрылася 3 сьнежня ў Бухарэсьце. Яно будзе працягвацца два дні пад кіраўніцтвам дзейснага старшыні АБСЭ, міністра замежных справаў Румыніі Мірчы Джэоаны.

Маленькая перамога абаронцаў Курапатаў
11:28, 03/12/2001

Ноччу з чацьвярга на пятніцу ў Курапатах заставаліся 8 валантэраў з руху супраціву ЗУБР, БПС і арганізацыі Маладых сацыял-дэмакратаў. У пятніцу будаўнікі праклалі трубы вадасьцёку, прычым валантэры дабіліся, каб вадасьцёк быў накіраваны ў бок возера Цна, але не да Курапатаў.

«ЛУКавая» прапанова
11:27, 03/12/2001, «БДГ»

У канцы мінулага тыдня мы бачылі вусы свайго прэзыдэнта ў кожным выпуску навінаў: па зразумелых прычынах расейскія тэлеканалы вельмі падрабязна распавядалі і пра першую пасьля верасьнёўскіх выбараў сустрэчу прэзыдэнтаў-саюзьнікаў, а пра юбілейны саміт Садружнасьці. Аднак галоўная падзея, якая адбылася ў рамках сёньняшняга візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву, ТБ абыйшло бокам. Між тым, калі беларускі лідэр наведваў офіс нафтавай кампаніі “ЛУКойл», яму зрабілі такую прапанову, адмовіцца ад якой будзе вельмі і вельмі цяжка.

Вярхоўны суд зьліквідаваў "Маладзёвы інфармацыйны цэнтар"
11:26, 03/12/2001

Судзьдзя Вярхоўнага суда Беларусі Ганна Сакалоўская вынесла рашэньне – ліквідаваць грамадзкую арганізацыю "Маладзёвы інфармацыйны цэнтар". Такім чынам яна задаволіла просьбу Міністэрства юстыцыі. Напрацягу апошняга году Мінюст вынес "Маладзёваму інфармацыйнаму цэнтру" тры папярэджаньні. Першае – за парушэньне правіла знаходжаньня ў Беларусі чэскага грамадзяніна Міхала Плавіцы, які прыехаў у краіну па запрашэньні цэнтра. Другое – за недакладнасьці ў афармленьні фармуляру. Пасьля гэтага Мінюст ініцыіраваў разгляд у Вярхоўным судзе справы аб ліквідацыі арганізацыі.

Небясьпечная праца на першым нацыянальным тэлеканале
11:25, 03/12/2001

На 45-годзе жыцьця ў панядзелак заўчасна памёр намесьнік старшыні Белтэлерадыёкампаніі А.Вашкевіч. Нагадаем, што старшыня Белтэлерадыёкампаніі Валеры Скварцоў памёр з 5 на 6 верасьня. Згодна папярэдняй інфармацыі, гэты зусім не стары чалавек памер у лечкамісіі ад інфаркту – дактары выявілі ў яго анеўрызм аорты ў апошняй стадыі.

На аўтатрасе перакуліўся аўтобус
11:24, 03/12/2001

На аўтатрасе ў Беларусі ў накірунку з горада Гародні ў Польшчу мінулай ноччу абярнуўся аўтобус “Неаплан”, дзе знаходзілася 25 чалавек. Пра гэта паведамілі сёньня ў Міністэрстве па надзвычайных сытуацыях рэспублікі. Згодна папярэдніх дадзеных, пацярпела 17 чалавек, 12 зь якіх з траўмамі рознай ступені цяжкасьці дастаўленыя ў лякарні.

Новы закон для журналістаў фактычна ўводзіць цэнзуру
11:23, 03/12/2001

Новыя папраўкі ў Закон аб друку, што ўносяць кардынальныя зьмены ў існаваньне сродкаў мас-мэдыя ў Беларусі, прадстаўлены Міністэрствам інфармацыі Беларусі (былы Дзяржкамдрук) на абмеркаваньне грамадзкасьці. Сам разгляд закону ў парлямэнце пройдзе на пачатку вясны будучага году. Але ўжо зараз праект паправак цалкам можна прачытаць на нашым сайце WWW.BARCNEWS.ORG.

Радыё "Свабода" пророчыць адстаўку міністру ўнутраных справаў
11:22, 03/12/2001

Крыніцы ў Міністэрстве ўнутраных справаў сьцьвярджаюць, што днямі міністар Уладзімер Навумаў падаў Аляксандру Лукашэнку рапарт аб адстаўцы. Паводле гэтых крыніцаў, Навумаў нібыта матывуе сваю просьбу праблемамі са здароўем. Кажуць, што яшчэ ўлетку міністар праходзіў сур`ёзны курс лячэньня ў шпіталі МУС і з таго часу нават у замежных камандзіроўках яго суправаджаюць дактары. Быццам бы ягоны рапарт прынялі да разгляду, але яшчэ не падпісалі, бо пакуль не знайшлі замены. Між тым, крыніцы не выключаюць, што да канца году пытаньне вырашыцца.

Сусьсветны банк не гатовы страхаваць рызыкі інвестараў у Беларусі
11:21, 03/12/2001

Структурнае падразьдзяленьне Сусьветнага банка Multilateral Investment Guarantee Agency (MIGA), пакуль не гатовае страхаваць рызыкі замежных інвестараў у Беларусі, заявіў віцэ-прэздэнт MIGA Ангус Скрымжу на прэс-канферэнцыі ў Менску. Па ягоных словах, толькі ажыцьцяўленьне беларускім урадам рэформаў у сфэры рэгуляваньня правоў уласнасьці, а таксама ўтварэньня коштаў й падаткаабкладаньня дазволіць агенцтву далучыццца да працэсу прыцягненьня замежных інвестыцыяў у краіну.

Міжнародная ліга па правох чалавека б’е трывогу адносна закрыцьця ЗБС
11:20, 03/12/2001

Выканаўчы дырэктар Міжнароднай лігі па правох чалавека Кэці Фіцпатрык выказвае сур’ёзную занепакоенасьць адносна закрыцьця “Задзіночаньня беларускіх студэнтаў”. “Мы заклікаем вас паважаць адну з базавых свабодаў чалавека: свабоду аб’яднаньняў, і пакласьці канец перасьледу ЗБС і іншых недзяржаўных арганізацыяў ў адпаведнасьці з вашымі міжнароднымі абавязацельствамі і задэкляраваным вамі намерам легалізацыі НДА. Беларусь ніколі ня зможа лічыцца часткаю дэмакратычнай эўрапэйскай супольнасьці, пакуль улады ня стануць рабіць прадпрымаць крокі для гарантаваньня таго, што фундамэнтальныя свабоды – свабода слова й сходу -- абараняюцца і падтрымліваюцца”, -- заяўляе ў сваім лісьце да беларускага лідэра Кэці Фіцпатрык. Ніжэй прыводзіцца тэкст ейнага ліста да Лукашэнкі цалкам:

Праціўнікі аўтарытарызму Статкевіча заснавалі новую нацдэмаўскую партыю
11:19, 03/12/2001

Устаноўчы з’езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі прайшоў у Менску 2 сьнежня. У ім прымалі ўдзел 129 дэлегатаў – членаў БСДП (Народная Грамада) – ад 35 мясцовых арганізацыяў, што вырашылі пакінуць партыю, якую ачольвае Мікалай Статкевіч, і заснаваць новую палітычную арганізацыю на аснове былой фракцыі “За адзінства”. Прычынаю гэтага, на думку дэлегатаў, сталі памылкі кіравання БСДП (НГ) і аўтарытарны стыль ейнага кіраўніцтва.

Нацыянальны нафтахолдынг – не панацэя супраць адсутнасьці грошай
11:18, 03/12/2001, «Белорусская газета»

У распараджэньні “БГ” аказаўся праэкт структурнай перабудовы канцэрну “Белнафтахім”. Да гэтага часу дакумэнт лічыўся строга канфідэнцыяльным і ў друку не абмяркоўваўся. Кароткае апісаньне датавана 2000 годам, аднак яно не згубіла сваёй актуальнасьці, паколькі менавіта сёньня актыўна абмяркоўваюцца розныя варынты прыцягненьня інвестыцыяў у нафтахімію й варыняты перадзелу ўласнасьці з удзелам інвестыцыяў з удзелам расейскага капіталу.

Пазнавальная хімія
11:17, 03/12/2001, «Белорусская газета»

Гомельскі абласны суд прыступіў да разгляду справы намесьніка генэральнага дырэктара па камэрцыі сьветлагорскага ПА “Хімвалакно” Валеры Надзеждзіна яшчэ 20 лістапада. Два месяцы таму гомельскія службы ОБЭП сумесна з аддзелам па раскрыцьці цяжкіх злачынстваў у прыярытэтных абласьцях эканомікі МУС у Сьветлагорску затрымалі яшчэ чатыры чалавекі па падазрэньні ў крадзяжы ў буйных памерах. Двое зь іх займалі пасады кіраўнікоў у ПА “Хімвалакно”. На дадзены момант у вытворчасьці СК МУС знаходзіцца справа начальніка аддзелу зьнешнеэканамічных сувязяў Сяргея Салагука і ягонага намесьніка Ўладзімера Елістратава. Разам з імі па артыкуле за махлярства ў асабліва буйных памерах абвінавачваюцца Павал Лапацін і Юры Шылец. Першы – малады чалавек з сярэдняй адукацыяй, другі – праграміст. Калі згадаць, што намесьнік генэральнага дырэктара Надзеждзін і нядаўна арыштаваныя работнікі “Хімвалакна” напрацягу дзесяцігоддзя працавалі разам, паўстае заканамернае меркаваньне аб некаторай сувязі іх крымінальных справаў. “БГ” правяла ўласнае расьсьледаваньне абставінаў таго, што адыбылося.

Дырэктару заводу халадзільнікаў прад’явілі афіцыйнае абвінавачваньне
11:16, 03/12/2001

Прад’яўленае афіцыйнае абвінавачваньне былому генэральнаму дырэктару менскага ЗАТ “Атлант” Леаніду Калугіну. Калугін абвінавачваецца ў зьдзяйсьненьні злачынстваў па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу Беларусі: 424, частка 3 (злоўжываньне ўладаю ці службовымі паўнамоцтвамі. Караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін да 8 гадоў з канфіскацыяй і без канфіскацыі маёмасьці); 225 (невяртаньне з-за мяжы замежнай валюты. Караецца штрафам, абмежаваньнем волі на тэрмін да чатырох гадоў, пазбаўленьнем волі да трох гадоў); 233, частка 2 (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасьць. Караецца абмежаваньнем волі на тэрмін да пяці гадоў ці пазбаўленьнем волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў).

Улады павялічылі “мінімалку” да 7 даляраў і запазычылі па заробку 41,9 мільярдаў рублёў
11:15, 03/12/2001

З 1 сьнежня памер мінімальнага заробку ў Беларусі складае 10.000 рублёў (6,49 даляры ЗША у параразьліку па афіцыйным курсе) - на адну трэць болей за папярэдні ўзровень (7.500). Аднак, у абяцаньні клопату аб грамадзянах павышэньнем “мінімалкі” да нікчэмных сямі даляраў, дзяржава запазычыла тым самым грамадзянам 41916,7 мільёны рублёў, і месяцамі не выплочвала ім заробак. З гэтай вялікай сумы запазычанасьці па заробку ў 8965,9 мільёны рублёў прыпадаюць на Гомельскую вобласьць, 7379,5 мільёны – на Гарадзенскую, 6853,9 мільёны – на Магілёўскую, 6804,6 мільёны - на Віцебскую, 6481,9 мільёны – на Менскую, 5241,6 мільёны – на Берасьцейскую і 189,3 мільёны - на Менск.

Нацбанк не жадае змагацца з “лішкавымі” грашыма
11:14, 03/12/2001

Нацыянальны банк Беларусі ня мае ніякіх адносінаў да распрацоўваемай праграмы дзеяньняў па зьвязваньні наяўных грошай насельніцтва. Пра гэта БелаПАН заявіў начальнік упраўленьня інфармацыі галоўнага банку краіны Анатоль Драздоў. Па ягоных словах, намер перавесьці на безнаяўны разьлік усе зьдзелкі і пакупкі грамадзянаў коштам вышэй за 200 даляраў ЗША не зьяўляецца ініцыятываю Нацбанку. Больш за тое, галоўны банк краіны не патрымоўвае такіх дзеяньняў. У Нацбанку лічаць, што пераход на больш шырокае выкарыстаньне грамадзянамі безнаяўных разьлікаў павінны адбывацца, але без адміністратыўных мераў. “Гэта не мусіць адбывацца адміністратыўным шляхам. Мы павіны зацікавіць людзей, каб яны карысталіся безнаяўнымі паслугамі, а не прымушаць іх”, -- падкрэсьліў Драздоў.

Біл Джордан ставіць Беларусь у адзін шэраг зь Бірмай і Калюмбіяй
11:13, 03/12/2001

Генэральны сакратар Міжнароднай канфедэрацыі вольных прафсаюзаў Біл Джордан назваў Беларусь сярод краінаў, дзе парушаюцца правы працоўных. У сваім выступе на IV з’езьдзе Федэрацыі незалежных прафсаюзаў Расеі, які прайшоў на мінулым тыдні ў Маскве, Біл Джордан заявіў, што барацьба за правы працоўных зьяўляецца адным з асноўных прынцыпаў дзейнасьці МКВП, і Федэрацыя незалежных прафсаюзаў Расеі яе ўсяляк падтрымоўвае. Напрыклад, па словах Джордана, ФНПР падтрымала кампаніі Міжнароднай канфедэрацыі ў Калюмбіі, дзе былі забітыя больш за 130 прадстаўнікоў прафсаюзаў; у Бірме, дзе ваенная хунта выкарыстоўвала рабскую прымусовую працу, і ў Беларусі, дзе МКВП працягвае барацьбу за поўнае выкананьне правоў прафсаюзаў.

Беларускія партыі вызначыліся з дэлегатамі ў ПА АБСЭ
11:12, 03/12/2001

Кансультатыўны савет апазыцыйных палітычных партыяў назваў імёны тых, хто будзе прадстаўляць ягоныя інтарэсы ў Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ. Гэта -- лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Уладзімер Нісьцюк і намесьнік старшыні беларускай партыі жанчын “Надзея” Наталля Хрусталёва.

Сусьветны банк абвінаваціў Лукашэнку ў атрыманьні “дывідэнтаў” з пэнсіяў
11:11, 03/12/2001

Пэнсіянэры ў Беларусі – ня самая бедная частка грамадзтва. Да такіх высноваў, насуперак афіцыйнаму меркаваньню, прыйшла місія Сусьветнага банку, якая сёньня завяршыла працу ў Менску. Як заявіла на выніковай прэс-канферэнцыі глава місіі Галіна Сацірава, “прадстаўленыя вынікі аказаліся нечаканымі для ўраду Беларусі”. Цяжка меркаваць, наколькі ненаўмыснай была гэтая “памылковая думка”, але яна напрацягу апошніх гадоў прыносіла беларускім уладам значныя палітычныя “дывідэнды”. Палітыка шматлікіх сацыяльных ільготаў, усталяваных для беларускіх пэнсіянэраў, як лічаць назіральнікі, мела посьпех і на нядаўніх прэзыдэнцкіх выбарах. Менавіта “ільготнікі” згодна дадзеным сацыялягічных апытаньняў, забясьпечылі на гэтых выбарах працэнт галасаваўшых за Аляксандра Лукашэнку. Місія Сусьветнага банка выказалася за рэфармаваньне ў Беларусі сыстэмы сацыяльнай абароны. Згодна дамоўленасьцям бакоў, ад усеагульных ільготаў у Беларусі павінен ажыцьцяўляцца пераход да адрэсатнай сацыяльнай дапамогі насельніцтву. На гэтыя мэты Сусьветны банк выдзяліў ураду краіны грант у памеры 386 тыс. даляраў.

Расея прадаставіць Беларусі крэдыт. Але пры выкананьні некалькіх умоваў
11:10, 03/12/2001

Урад РФ прадаставіць Беларусі ў 2001-2002 гадах дзяржаўны крэдыт на 70 млн. даляраў. Як паведамілі ў дэпартамэнце ўрадавай інфармацыі, адпаведную пастанову 30 лістапада падпісаў прэм’ер-міністар Міхаіл Касьянаў. Крэдыт прадастаўляецца для забесьпячэньня збалянсаванасьці разьлікаў ва ўзаемным гандлі Расеі й Беларусі, і будзе выдадзены пры ўмове выкананьня Беларусьсю абавязецельстваў па ўплаце працэнтных пляцяжоў і пагашэньні асноўнай запазычанасьці па раней прадастаўленых дзяржаўных крэдытаў.

З пачатку году ў Беларусі зафіксавана 3.000 000 адміністратыўных пакараньняў
11:09, 03/12/2001

З пачатку 2001 году ў Беларусі зафіксавана каля трох мільёнаў выпадкаў прыцягненьня грамадзянаў да адміністратыўнай адказнасьці. Але такая вялікая лічба, на думку міністра ўнутраных справаў Уладзімера Навумава, не адлюстроўвае сапраўднага становішча ў краіне.

Супраць гомельскага прадпрыемства “Белторг” узбуджана крымінальная справа
11:08, 03/12/2001

Была праведзеная праверка фінансава-гаспадарчай дзейнасьці гомельскага прадпрыемства “Белторг”. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Дэпартамэнце фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю рэспублікі, згаданае прадпрыемства з ліпеня 2000 па сакавік 2001 году не мела адмысловага дазволу на оптавы гандаль і тым не менш рэалізавала розныя таварна-матэрыяльныя каштоўнасьці суб’ектам гаспадараньня Беларусі, і атрымала даход у асабліва буйным памеры. Па матэрыялах праверкі ўзбуджаная крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага артыкулам 233 часткаю 2 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

“Белэнэрга” выбівае грошы са спажывальнікаў праз суд
11:07, 03/12/2001

За няўплату спажытай энэргіі за 10 месяцаў гэтага году на юрыдычныя асобы пададзена ў суд 953 зыскаў. Агульная сума зыскаў – звыш 60 мільярдаў рублёў. Як паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзелу збыту канцэрну “Белэнэрга” Іна Патупчык, за гэты пэрыяд было атрымана праз суды 35,6 мільярды рублёў. Аднак неплацежаздольнасьць спажыўцоў энэргіі не дазволіла атрымаць усю суму.

Значна скарацілася колькасьць прапановаў на сталічныя кватэры
11:06, 03/12/2001

На 16,2 адсоткі скрацілася колькасьць прапановаў на сталічныя кватэры на гэтым тыдні. Попыт спаў на 5,7 адсоткаў. Як паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэзыдэнт грамадзкага аб’яднаньня “Беларускае таварыства ацэньшчыкаў” Мікалай Трыфанаў, пад кіраўніцтвам якога праводзіцца дасьледаваньне, працягваецца рост коштаў прапановаў з тэмпам каля 10 даляраў ЗША на тыдзень. Ён адбыўся за кошт росту ў сэктары шматпакаёвых (чатырох і больш) кватэраў. Нязначна павялічыліся кошты на аднапакаёвыя, кошты на двухпакаёвыя і трохпакаёвыя кватэры захавалі пазыцыі на мінулым тыдні. Спэцыяліст падкрэсьліў, што пры гэтым аб’ём прапановы спаў да ўзроўню двухтыднёвай даўнасьці, а попыт працягвае падаць.

Плянуецца стварэньне расейска-беларускага радыёэлектроннага холдынгу
11:05, 03/12/2001

Кіраўніцтва НДІ “Вектар” мае намер стварыць міждзяржаўны радыёэлектронны холдынг на базе свайго вытворчага комплексу з удзелам заводу “Зеніт” (Магілёў) і НДІ “Радыёман” (Менск). Адпаведная прапанова й абгрунтаваньне для падрыхтоўкі міжурадавага пагадненьня накіраваныя ва ўрад Расейскай Федэрацыі.

Знойдзены падкоп пад магістральны газапровад Таржок - Івацэвічы – Менск
11:04, 03/12/2001, БЕЛТА

Часова адключыць участак магістральнага газапроваду Таржок-Івацэвічы-Даліна-Дашова-Менск, каб ліквідаваць пашкоджаньні, давялося 30 лістапада аператыўнай групе ўпраўленьня магістральных газапровадаў. Побач з вёскаю Голіцы Бярозаўскага раёну мясцовы жыхар знайшоў падкоп пад трубапровад дыямэтрам 800 мілімэтраў, пра што і паведаміў службам МЧС. Аварыйныя брыгады газавікоў, што аператыўна выехалі да месца здарэньня, выявілі ў гэтым месцы невялікую прасьвідраваную адтуліну ў газапровадзе, пракладзеным на мэтровай глыбіні. Пакуль невядома, чым кіраваліся шкоднікі, і хто адважыўся на такі ўчынак.

Мільёны далаў расейскага піва перапраўляюцца ў Беларусь нелегальна
11:03, 03/12/2001

Па дадзеных расейскіх маркетынгавых дасьледваньняў, у 1999 годзе на тэрыторыі Беларусі было рэалізавана 5 мільёнаў далаў расейскага піва, у 2000 годзе гэтая лічба павялічылася да 9,5 мільёнаў далаў. У той самы час, па дадзеных ГТК Беларусі, летась з Расеі афіцыйна ўвезена толькі 400 тысячаў далаў піва.

У Нарвэгію толькі праз Францыю
11:02, 03/12/2001

З 1 студзеня 2002 году інтарэсы Ісляндыі й Каралеўства Нарвэгія пры выдачы шэнгенскіх візаў у згаданыя краіны будзе прадстаўляць амбасада Францыі ў Менску. Такім чынам, з 1 студзеня 2002 году грамадзяне Беларусі, якія маюць намер адправіцца ў Ісляндыю ці Каралеўства Нарвэгія, атрымаюць магчымасьць зьвяртацца з хадайніцтвам аб афармленьні візаў у амбасаду Французскай Рэспублікі ў Беларусі.

Пік захворваньня на грып у Менскай вобласьці чакаецца ў студзені
11:01, 03/12/2001

Пік хваробы на грып у Менскай вобласьці чакаецца ў студзені. Такую інфармацыю паведаміла карэспандэнту БЕЛТА Тамара Заікіна, намесьніца вірусалягічнай лябараторыяй Менскага абласнога цэнтру гігіены й эпідэміялёгіі.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: