Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Супраць гомельскага прадпрыемства “Белторг” узбуджана крымінальная справа 11:08, 03/12/2001
Была праведзеная праверка фінансава-гаспадарчай дзейнасьці гомельскага прадпрыемства “Белторг”. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Дэпартамэнце фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю рэспублікі, згаданае прадпрыемства з ліпеня 2000 па сакавік 2001 году не мела адмысловага дазволу на оптавы гандаль і тым не менш рэалізавала розныя таварна-матэрыяльныя каштоўнасьці суб’ектам гаспадараньня Беларусі, і атрымала даход у асабліва буйным памеры. Па матэрыялах праверкі ўзбуджаная крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага артыкулам 233 часткаю 2 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.