Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
34 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Нацбанк не жадае змагацца з “лішкавымі” грашыма
11:14, 03/12/2001

Нацыянальны банк Беларусі ня мае ніякіх адносінаў да распрацоўваемай праграмы дзеяньняў па зьвязваньні наяўных грошай насельніцтва. Пра гэта БелаПАН заявіў начальнік упраўленьня інфармацыі галоўнага банку краіны Анатоль Драздоў. Па ягоных словах, намер перавесьці на безнаяўны разьлік усе зьдзелкі і пакупкі грамадзянаў коштам вышэй за 200 даляраў ЗША не зьяўляецца ініцыятываю Нацбанку. Больш за тое, галоўны банк краіны не патрымоўвае такіх дзеяньняў. У Нацбанку лічаць, што пераход на больш шырокае выкарыстаньне грамадзянамі безнаяўных разьлікаў павінны адбывацца, але без адміністратыўных мераў. “Гэта не мусіць адбывацца адміністратыўным шляхам. Мы павіны зацікавіць людзей, каб яны карысталіся безнаяўнымі паслугамі, а не прымушаць іх”, -- падкрэсьліў Драздоў.

Нагадаем, што пра намер правесьці ў Беларусі на безнаяўны разьлік усе зьдзелкі і пакупкі грамадзянаў коштам вышэй за 200 даляраў ЗША паведаміў намесьнік міністра эканомікі Мікалай Зайчанка у сваім выступе ў “палаце прадстаўнікоў” 30 лістапада.

Па ягоных словах, гэта, у прыватнасьці, прадугледжана праграмаю мераў па зьвязваньні наяўных грошай насельніцтва, распрацаванай Саветам Міністраў. Як паведаміў Зайчанка, зараз урад прыступіў да распрацоўкі механізму пераходу ад аплаты за безнаяўны разьлік фізычнымі асобамі, што набываюць аўтамабілі, жыльлё й тавары коштам, эквівалентным 200 далярам ЗША і больш, “шляхам залічэньня сродкаў на ўкладныя рахункі грамадзянаў ці праз касава-падсумоўваючы апарат, ці адразу на разьліковы рахунак, калі атрымальнікам такіх сродкаў зьяўляецца індывідуальны прадпрымальнік”. Па словах Зайчанкі, Міністэрства юстыцыі ўжо прыступіла да распрацоўкі заканадаўчага акту, які рэглямэнтуе дадзены механізм.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: