Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
34 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Праціўнікі аўтарытарызму Статкевіча заснавалі новую нацдэмаўскую партыю
11:19, 03/12/2001

Устаноўчы з’езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі прайшоў у Менску 2 сьнежня. У ім прымалі ўдзел 129 дэлегатаў – членаў БСДП (Народная Грамада) – ад 35 мясцовых арганізацыяў, што вырашылі пакінуць партыю, якую ачольвае Мікалай Статкевіч, і заснаваць новую палітычную арганізацыю на аснове былой фракцыі “За адзінства”. Прычынаю гэтага, на думку дэлегатаў, сталі памылкі кіравання БСДП (НГ) і аўтарытарны стыль ейнага кіраўніцтва.

Адкрыў з’езд новай сацыял-дэмакратычнай партыі Аляксей Кароль, які распавёў аб прычынах супярэчнасьцяў у БСДП (НГ). Па ягоных словах, менавіта аўтарытарны стыль кіраваньня партыі справакаваў адыход ад сацыял-дэмакратычных пазыцыяў, што выклікала больш глыбокія разыходжаньні, чым адрозныя кропкі поглядаў на праграмныя прынцыпы й устаноўкі арганізацыі. Аляксей Кароль лічыць, што гэтыя тэндэнцыі адсоўваюць БСДП (НГ) ад палітычнй барацьбы да пошуку беспрынцыповых кампрамісаў з сёньняшняй беларускай уладай.

На ягоную думку, новая партыя павінна захаваць сацыял-дэмакратычныя каштоўнасьці і мець сучасны выгляд, рысы якога будуць акрэсьленыя тым, што новая палітычная структура будзе працаваць у Беларусі на посттаталітарнай тэрыторыі і імкнуцца стварыць свой прыцягальны вобраз у вачох насельніцтва, і для гэтага неабходна займацца рэгіянальнымі праблемамі і прымаць удзел у выбарах у мясцовыя органы ўлады.

Паколькі пасьля стварэньня палітычнай партыі плянуецца працягваць працу па аб’яднаньні партыі з іншымі блізкімі па поглядах партыямі (Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамадой, жаночай партыяй “Надзея” і іншымі, а таксама з прафсаюзамі), пасаду старшыні вырашана пакінуць вакантнай, а выконваць ягоныя абавязкі будзе старшыня Нацыянальнагна савету. Ім абраны Анатоль Гурыновіч, старшынём Цэнтральнага камітэту – Аляксей Кароль, скарбнікам – Павал Знавец, рэдактарам партыйнага выданьня – Анатоль Сідарэвіч, першым сакратаром партыі – Тацяна Харлецкая. У сфармаваны ЦК увайшлі такія вядомыя палітыкі й грамадзкія дзеячы краіны, як Мечаслаў Грыб, Мікола Гіль і інш. Утвораная і Цэнтральная рэвізыйная камісія.

На з’езьдзе прынятая праграма новай партыі, а таксама рэзалюцыя: аб стварэньні партыі, аб кансалідацыі дэмакратычных сілаў, дэклярацыя “за прынцыпы дэмакратыі й дэмакратычнага сацыялізму”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: