Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
34 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сусьсветны банк не гатовы страхаваць рызыкі інвестараў у Беларусі
11:21, 03/12/2001

Структурнае падразьдзяленьне Сусьветнага банка Multilateral Investment Guarantee Agency (MIGA), пакуль не гатовае страхаваць рызыкі замежных інвестараў у Беларусі, заявіў віцэ-прэздэнт MIGA Ангус Скрымжу на прэс-канферэнцыі ў Менску. Па ягоных словах, толькі ажыцьцяўленьне беларускім урадам рэформаў у сфэры рэгуляваньня правоў уласнасьці, а таксама ўтварэньня коштаў й падаткаабкладаньня дазволіць агенцтву далучыццца да працэсу прыцягненьня замежных інвестыцыяў у краіну.

“Прынцыповаю ўмоваю MIGA зьяўляецца рэгуляваньне ў краіне працэсу перадачы правоў распараджэньня зямлёй і асноўнымі фондамі. Гэты першы этап рэформаў можа ажыцьцявіцца пры падтрымцы Сусьвтнага банку й ягонага падразьдзяленьня – Міжнароднай фінансавай карпарацыі”, -- адзначыў А.Скрымжу.

Другім этапам у працэсе прыцягненьня замежных інвестыцыяў, па ягоных словах, павінна стаць шырокае інфармаваньне міжнароднай эканамічнай супольнасьці аб апошніх зьменах.

На трэцім этапе ў краіне павінны пасьпяхова ажыцьцяўляцца некалькі буйных інвестыцыйных праектаў з удзелам замежнга капіталу, якія будуць служыць прыкладам для іншых замежных інвестараў.

“MIGA гатовы сваімі дзеяньнямі падтрымаць крокі, якія ўрад Беларусі будзе прадпрымаць на другім і трэцім этапах”, -- падкрэсьліў віцэ-прэзыдэнт агенцтва.

Multilateral Investment Guarantee Agency, якое было створана ў 1998 годзе ў структуры Сусьветнага банку, страхуе інвестараў-нерэзыдэнтаў ад некамэрцыйных і палітычных рызык, такіх, як адмена канвертуемасьці валюты, нацыяналізацыя, нестабільнасьць у грамадзтве і парушэньне ўрадам краіны кантрактных абавязацельстваў перад інвестарам.

Агенцтва таксама аказвае кансультатыўныя паслугі ўрадам па прыцягненьні прыватных інвестыцыяў і распаўсюду інфармацыі аб інвестыцыйных магчымасьцях у краінах з пераходнай эканомікай.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: