Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 67 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Лукашэнка: дараваньня нікому ня будзе
11:28, 06/12/2001


 ПАЛIТЫКА 

Былому начальніку Беларускай чыгункі прад’яўлена абвінавачваньне
11:27, 06/12/2001

Былому начальніку Беларускай чыгункі 5 сьнежня прад’яўлена абвінавачваньне. Як паведамілі БЕЛТА ў прэсавым цэнтры ў Рэспубліканскай Пракуратуры, Віктар Рахманько абвінавачваецца ў злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі і крадзяжы маёмасьці ў асабліва буйных памерах.

Главу “Беларусбанка” чакае доля Віктара Рахманько?
11:26, 06/12/2001

Аляксандар Лукашэнка падверг крытыцы кіраўніка “Беларусбанка” Н.Ермакову за “никудышную ликвидность банка, особенно рублевую”. “Выбрасываются деньги под невалютоокупаемые кредиты, в том числе с помощью правительства, и в то же время своим работникам ссуды выдаются налево и направо похлеще, чем в частных банках”, -- заявіў беларускі лідэр. Ён параўнаў сытуацыю ў “Беларусбанку” з сытуацыяй на Беларускай чыгунцы, супраць кіраўніка якой узбуджана крымінальная справа па абвінавачваньні ў злоўжываньні службовым становішчам.

Актывісты штабу Ганчарыка пакараныя штрафам
11:25, 06/12/2001

У Магілёве завяршыўся суд па справе былых членаў ініцыятыўнай групы Ўладзімера Ганчарыка – Віктара Ясюкевіча й Тамары Леўскай, якіх абвінавачвалі ў невыкананьні патрабаваньняў міліцыі. Суд пакараў кожнага зь іх штрафам на пяць мінімальных заробкаў. Суд цалкам задаволіў патрабаваньні ініцыятараў пазыву. Міліцыянты засьведчылі, што спадары Ясюкевіч і Леўская падчас агітацыі за Ўладзімера Ганчарыка адмовіліся выконваць іхнія распараджэньні.

У ізалятар зьмешчаны рэжысёр кінастудыі “Беларусьфільм”
11:24, 06/12/2001

У Менску затрыманы й зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня ГУУС Менгарвыканкама малады рэжысёр-пастаноўшчык кінастудыі "Беларусьфільм" Руслан Зголіч. Яго абвінавачваюць у выкраданьні стужкі з незавершанай вэрсіяй фільму "Госці", рэжысэрам якога ён сам і зьяўляецца. З заявай аб зьнікненьні стужкі ў міліцыю зьвярнулася кіраўніцтва "Беларусьфільму". Як стала вядома БелаПАН, Зголіча затрымалі 5 сьнежня ў 15.40 каля будынку кінастудыі і даставілі ва УУС Першамайскага раёну Менску. Там рэжысёра пратрымалі некалькі гадзінаў. Супрацоўнікі міліцыі патрабавалі вярнуць стужку, і толькі пасьля 9 гадзінаў вечара пачалі складаць дакумэнты аб затрыманьні. Пасьля гэтага Зголіч быў дастаўлены ў ізалятар часовага ўтрыманьня.

Мінюст будзе весьці ўлік прадпрымальнікаў
11:23, 06/12/2001

У Беларусі прынятае рашэньне аб увядзеньне Адзінага рэгістру юрыдычных асобаў і прадпрымальнікаў. Згодна пастанове ўраду, іхні ўлік будзе весьці Міністэрства юстыцыі. Пра гэта паведаміў сёньня на прэс-канферэнцыі глава Мінюсту Віктар Галаванаў. Пытаньне Адзінага рэгістру ў органах улады Беларусі абмяркоўвалася шмат гадоў. Праціўнікаў наватарства адпужвала магчымая перарэгістрацыя структураў, у першую чаргу, суб’ектаў гаспадараньня. Нагадаем, што ў апошнія гады па ўказаньні Аляксандра Лукашэнкі перарэгістрацыя праводзілася ў краіне неаднаразова. І ейныя вынікі кожны раз негатыўны ўплывалі на разьвіцьцё нацыянальнай эканомікі, што сёньня вымушаны быў прызнаць нават міністар В.Галаванаў: “Я мяркую, што дзяржаве ўжо хопіць перарэгістрацыяў. Яны хваравіта дзейнічаюць на суб’екты гаспадараньня. Падчас апошняй кампаніі траціна зь іх так і не прайшла перарэгістрацыю”.

Генэрал Ачалаў выступіць сьведкам па справе Рохлінай. Чарга за Лукашэнкам
11:22, 06/12/2001

Нарафамінскі гарадзкі суд аб’явіў перапынак у працэсе па справе аб забойстве генэрала Ільва Рохліна. Гэта зьвязана з сардэчным прыпадкам у абвінавачанай Тамары Рохлінай. Між тым старшыня Ўсерасейскага афіцэрскага сходу Ўладзіслаў Ачалаў заявіў, што абавязкова прыбудзе ў суд у якасьці сьведкі, як толькі атрымае позву. Нагадаем, што Т.Рохліна таксама мае намер прасіць суд прыцягнуць у якасьці сьведкі Аляксандра Лукашэнку.

Невіноўны чалавек адбыў у турме 20 месяцаў
11:21, 06/12/2001, «БДГ»

Калі я рыхтаваў гэты матэрыял да публікацыі, запытаў у аднаго з намесьнікаў старшыні Менскага абласнога суда, ці маюць суддзі адказнасьць, калі абвінаваўчы прысуд вынесены невіноўнаму чалавеку. “Маюць, -- быў адказ. – Маральную”.

Міністэрства юстыцыі скардзіцца на галечу адказчыкаў
11:20, 06/12/2001

Выкананьне судовых рашэньняў пакуль зьяўляецца самым уразьлівым складнікам сыстэмы юстыцыі Беларусі. Як заявіў на сустрэчы з журналістамі ў Нацыянальным прэсавым цэнтры кіраўнік Міністэрства юстыцыі Віктар Галаванаў, такая сытуацыя, у большасьці, абумоўленая эканамічнай нестабільнасьцю. Дзейнасьць судовых выканаўцаў шмат у чым ускладненая няздольнасьцю як юрыдычных, так і фізычных асобаў ажыцьцяўляць плацяжы на падставе вынесеных судовых, а таксама іншых рашэньняў прымусовага парадку, адзначыў Віктар Галаванаў.

Беларусь скарачае імпарт тавараў
11:19, 06/12/2001

У студзені-кастрычніку 2001 году імпарт тавараў Рэспублікі Беларусь скараціўся на 7,6% і склаў 6,5 млн. даляраў, паведамілі агенцтву “ЭКОПРЕСС” у МЗСе рэспублікі. Увоз тавараў з краінаў СНД скараціўся на 6%. Усяго з гэтых краінаў імпартавана тавараў на 4,6 млрд. даляраў, што складае 71,2% ад агульнага аб’ёму беларускага імпарту. Доля Расеі ў беларускім імпарце зьменшылася на 4,5% і склала 4,3 млрд. даляраў. Значна скараціўся імпарт з краінаў далёкага замежжа – на 11,4%. Паводле дадзеных МЗСу, за студзень-кастрычнік 2001 году з гэтых краінаў вывезена тавараў у рэспубліку на 1,9 млрд. даляраў.

Вырасьлі тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі
11:18, 06/12/2001

У адпаведнасьці з пастановаю Міністэрства эканомікі праіндэксаваны шэраг тарыфаў на камунальныя паслугі насельніцтву. Як паведамляе газэта “Зьвязда”, напрыклад, стаўка аплаты за тэхнічнае абслугоўваньне жыльля вырасла з 11,36 да 11,76 за квадратны мэтар агульнай плошчы. Тарыфы на гарачае й халоднае водазабесьпячэньне, на ацяпленьне, каналізацыю, карыстаньне ліфтам, а таксама на вываз і абясшкоджваньне цьвёрдых бытавых адкідаў – павялічыліся на 3,7%. На столькі сама вырас кошт газазабесьпячэньня.

Урон ад раскраданьня энэргіі склаў звыш 3 міліярдаў рублёў
11:17, 06/12/2001

За 11 месяцаў гэтага году структурнымі падразьдзяленьнямі канцэрну “Белэнэрга” праведзена звыш 22 тысячаў рэйдаў па выяўленьні крадзяжу энэргіі. Як паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзелу энэрганагляду Віктар Жыткевіч, складзена больш за 16 тысячаў актаў па раскраданьні электраэнэргіі на суму 2,9 міліярды рублёў. Цеплавой энэргіі за гэты пэрыяд было скрадзена на суму звыш 284 міліёнаў рублёў.

Пінск: сібірская язва зусім побач
11:16, 06/12/2001

Пінскія медыкі занепакоеныя выяўленьнем сібірскай язвы ў буйной рагатай жывёлы ў трох абласьцях Украіны - Кіеўскай, Запарожскай і Ровенскай. Апошняя як раз мяжуе з Піншчынай. І, як вядома, менавіта адтуль трапляе мяса і мясапрадукты, якія ў непрыстасаваных для гандлю месцах скупаюць пінчукі з прычыны таннага кошту.

Мех гранатаў знойдзены на ўскрайку Магілёва
11:15, 06/12/2001

Мех гранатаў знойдзены на ўскрайку Магілёва. У ім аказалася дваццаць штук цалкам баяздольных гранатаў Ф-1 часоў Вялікай Айчыннай вайны. Сапёры, што прыбылі на месца здарэньня ліквідавалі сьмяротную знаходку. Зараз праваахоўчыя ворганы праводзяць праверку, хто падкінуў мех з небясьпечным начыньнем.

Чакаецца хваля рэпрэсіяў супраць банкіраў
11:14, 06/12/2001

Скрайнюю незадаволенасьць працай банкаўскай сыстэмы краіны выказаў у чацьвер Аляксандар Лукашэнка, перадае карэспандэнт РІА “Новости”. На нарадзе па пытаньнях разьвівцьця банкаўскай сыстэмы краіны, Лукашэнка паведаміў, што на гэты час амаль 300 млн. даляраў ЗША складаюць “проблемные невозвращенные кредиты”. У гэтай сувязі ён запатрабаваў ад праваахоўчых органаў Беларусі прыняць меры да тых, “кто давал и брал такие кредиты”. Значная частка незваротных крэдытаў, па словах Лукашэнкі, “осела за границей”. “Деньги должны быть возвращены в страну”, -- падкрэсьліў Лукашэнка. Мэтай нарады быў разгляд Канцэпцыі разьвіцьця банкаўскай сыстэмы Беларусі да 2010 году. Аднак, адзначыў Лукашэнка, спачатку трэба “навести порядок в конкретных банках, в том числе и национальном". "Сегодняшняя встреча - это прелюдия к серьезному совещанию с банкирами, которая состоится в новом году", -- завяршыў Лукашэнка.

Мікалай Бусел: “Мяне папярэдзілі, што на БАТЭ будзе другі варыянт “Рассвета”
11:13, 06/12/2001, «Народная воля»

Узбуджаная крымінальная справа адносна экс-дырэктара акцыянэрнага таварыства “Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталяваньня” (БАТЭ) Мікалая Бусла. Як паведаміла адна з барысаўскіх газэт, “яму інкрымінуецца злоўжываньне службовым становішчам і крадзеж грашовых сродкаў на суму 16 міліёнаў 31 тысяча 933 рублі ў пэрыяд са сьнежня 1991-га па сакавік 2001 году”. У сакавіку гэтага году, калі на заводзе пачаліся масавыя праверкі, Мікалай Бусел напісаў заяву аб сваім сыходзе з пасады па ўласным жаданьні. Пра ўзбуджэньне справы ён даведаўся з газэты.

Рэпрэсіі супраць намэнклятуры набіраюць абароты
11:12, 06/12/2001

Учора генэральны пракурор Беларусі Віктар Шэйман даклаў Аляксандру Лукашэнку аб выніках працы, зробленай органамі пракуратуры за мінулы тыдзень. Віктар Шэйман адчытаўся перад Лукашэнкам аб выкананьні ягоных указаньняў па ўзмацненьні нагляду за выкананьнем заканадаўства аб захаванасьці ўласнасьці і фінансавай дысцыпліны на прадпрыемствах аб’яднаньня “Белптушкапрам”. Па выніках міжведамственай праверкі, праведзенай пракуратурай сумесна з іншымі праваабарончымі і кантралюючымі ворганамі, узбуджана 122 крымінальныя справы, прад’яўлена ў суды 34 зыскі на суму больш за 300 млн. рублёў, 8 службовых асобаў вызваленыя ад пасадаў. Міністру сельскай гаспадаркі і харчаваньня, генэральнаму дырэктару аб’яднаньня “Белптушкапрам” унесеныя прадстаўленні аб ліквідацыі выяўленых парушэньняў.

Польшча прызнала, што ў Беларусі існуе перасьлед паводле палітычных матываў
11:11, 06/12/2001

Польскія ўлады афіцыйна зарэгістравалі грамадзкую арганізацыю “Зьвяз палітычных уцекачоў у Польшчы”. Па словах членаў зьвязу ў Польшчы, рэгістрацыя такога кшталту арганізацыі сьведчыць аб тым, што Польшча афіцыйна прызнае, што ў Беларусі існуе перасьлед паводле палітычных матывах. Зьвяз беларускіх палітычных уцекачоў існуе ў Польшчы зь лютага гэтага году і аб’ядноўвае грамадзянаў Беларусі, якія былі вымушаныя пакінуць краіну і папрасіць палітычнага сховішча ў польскіх уладаў. Сёньня ў арганізацыі больш за 20 чалавек – гэта ў асноўным маладыя людзі – актывісты беларускіх апазыцыйных палітычных партыяў.

Узбуджана крымінальная справа па факце вандалізму ў Курапатах
11:10, 06/12/2001

Сьледчыя Менскага раёну пачалі допыты сьведкаў па крымінальнай справе ў сувязі з разбурэньнем мэмарыяльнага знака, так званай “Лаўкі Клінтана” ў Курапатах. Сьледчыя прыехалі ў штаб-кватэру БНФ і дапыталі па гэтай справе ў якасьці сьведкаў некалькі членаў БНФ і лідэра Маладога Фронту Паўла Севярынца. Міліцыю цікавіла думка абаронцаў Курапатаў адносна барбарскай акцыі. Заўважны той факт, што сьледчыя дзеяньні па крымінальнай справе пачаліся амаль праз 3 месяцы пасьля разбурэньня памятнага знака.

Пачалося судовае разьбіральніцтва па абвінавачваньні ў парушэньні дэкрэту №8
11:09, 06/12/2001

5 сьнежня ў судзе Чыгуначнага раёну гораду Гомлі пачаўся судовы разбор па абвінавачаньні старшыні гомельскай гарадзкой маладзёвай арганізацыі "Гарт" Сяргея Адзінца ў парушэньні дэкрэту прэзыдэнта № 8 "Аб некаторых мерах па ўдасканальваньні парадку атрыманьня й выкарыстаньня замежнай бязвыплатнай дапамогі".

МЗС Беларусі выступае супраць Дзярждэпу ЗША
11:08, 06/12/2001

Беларусь зацікаўленая ў разьвіцьці двухбаковых і шматбаковых зносінаў са Злучанымі Штатамі Амэрыкі. Пра гэта заявіў у сераду вечарам міністар замежных справаў Беларусі Міхаіл Хвастоў у інтэрвію менскай радыёстанцыі “Сталіца”. Хвастоў пры гэтым выказаў нязгоду з палітычнай і эканамічнай дыскрымінацыяй адносна Беларусі, якая, па ягоных словах “навязваецца Дзярждэпартамэнтам ЗША па палітычных матывах”.

Лукашэнка і “дэпутаты” ніяк не падзеляць бюджэт
11:07, 06/12/2001

“Палата прадстаўнікоў” учора адклала разгляд у другім чытаньні праэкту бюджэту краіны на 2002 год. Гэта зьвязана з рознагалосьсем паміж “дэпутатамі” і Аляксандрам Лукашэнкам. Па словах намесьніка старшыні бюджэтнай камісіі парлямэнту Віктара Марахіна, у першым чытаньні “парлямэнтары ўнесьлі 97 паправак, для рэалізацыі якіх патрабуецца палова трыльёну рублёў”. Дадатковыя выдаткі, якія ў валютным эквіваленце складаюць 350 млн. даляраў, выклікалі “недаразуменьне” з боку адміністрацыі прэзыдэнта. Як стала вядома карэспандэнту ІА “Росбалт”, адміністрацыя ўзяла тыднёвы адпачынак, за які мяркуецца правесьці з дэпутатамі “тлумачальныя размовы”.

ЗУБР сустракаецца з польскай моладзьдзю
11:06, 06/12/2001, ЗУБР

У Варшаве прайшла сустрэча польскай моладзі зь лідэрамі маладзёвых партыяў і грамадзкіх арганізацыяў. У сустрэчы ўдзел прымалі лідэры руху ЗУБР і Маладога Фронту. Прысутныя, а гэта былі ў асноўным польскія студэнты, цікавіліся цяпершняй палітычнай сытуацыяй у Беларусі і ўплывам, які на яе маюць маладзёвыя апазыцыйныя арганізацыі. Па словах гасьцей зь Беларусі, папулярнасьць іхніх арганізацыяў у краіне расьце, а гэта значыць, што цяперашняе беларускае кіраўніцтва ня мае шанцаў на падтрымку з боку моладзі.

Улады маюць намер ператварыць Курапаты ў балота
11:05, 06/12/2001

Начальства загадала будаўнікам пракладаць трубу вадасьцёку ў бок курапацкага мэмарыялу. Раней рабочыя й валанцёры дамовіліся, што дрэнажная сыстэма будзе такой, каб сьцёкавыя воды пайшлі не на тэрыторыю ўрочышча, а ў бок возера Цна. Аднак учора ўвечары ў Курапаты прыехала начальства і загадала дарожным рабочым пакласьці яшчэ адзін кавалак трубы ў накірунку валанцёрскага лягеру. Валанцёры рыхтуюцца да акцыі пратэсту і кажуць, што не дазволяць ператварыць Курапаты ў балота.

Суд над рэдактарам “Пагоні” адкладзены – у судзе згубілі ягоную справу
11:04, 06/12/2001

Рэдактар нядаўна закрытай недзяржаўнай гарадзенскай газэты “Пагоня” Мікалай Маркевіч быў запрошаны ў суд Ленінскага раёну Гародні 5 сьнежня. Там павінен быў распачацца разгляд адміністратыўнай справы адносна яго – за арганізацыю несанкцыянаванага пікету ў гэтым абласным цэнтры 19 лістапада – супраць закрыцьця газэты “Пагоня” (арт.167-1, частка 2 КаАП РБ). Раней двум журналістам – Паўлу Мажэйку й Анджэю Пісальніку – за ўдзел у пікеце было вынесенае адміністратыўнае папарэджаньне.

Разборкі “па-саюзнаму”
11:03, 06/12/2001

Рэдакцыя газэты парлямэнцкага сходу “саюзу” Беларусі й Расеі “Саюзное вече”, як юрыдычная асоба і суб’ект гаспадараньня Расейскай Федэрацыі мае намер падаць судовы зыск на Сталы камітэт Савету Міністраў “саюзнае” дзяржавы за непералічэньне сродкаў з “саюзнага” бюджэту. Пра гэта паведамляе РІА “Новости” са спасылкаю на прэсавую службу Галоўнага ўпраўленьня інфармацыйна-аналітычнай працы і сувязяў з грамадзкасьцю сакратэрыяту Парлямэнцкага сходу. “Гэта можа прывесьці як да адміністратыўнай, так і да крымінальнай адказнасьці службовай асобы (кіраўніка ведамства)”, -- сказалі ў прэсавай службе.

Кіраўнікам, якія дапусьцілі запазычанасьці па заробку пагражае звальненьне
11:02, 06/12/2001

Старшыня Магілёўскага аблвыканкаму Барыс Батура строга папярэдзіў кіраўнікоў прамысловых прадпрыемстваў і будаўнічых арганізацыяў вобласьці, якія на працягу гэтага тыдня не пагасяць пазыкі па заробках сваім работнікам, вызваленнем ад займаемых пасадаў. Такая заява прагучала 4 сьнежня на паседжаньні Магілёўскага аблвыканкаму.

Больш за 600 прадпрыемстваў Гомельшчыны – даўжнікі перад дзяржаваю
11:01, 06/12/2001

Больш за 600 прадпрыемстваў Гомельшчыны зьяўляюцца даўжнікамі перад дзяржаваю. Іхняя агульная запазычанасьць складае амаль 13 мільярдаў рублёў. Гэта ў тры з паловаю разы болей, чым на пачатак гэтага году. Абмеркаваньне гэтых праблемаў адбылося на апошнім паседжаньні сталай камісіі Гомельскага абласнога савету дэпутатаў па бюджэце, фінансах і падатках, куды запрасілі кіраўнікоў шэрагу прадпрыемстваў, якія маюць пазыкі перад абласным бюджэтам.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: