Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Больш за 600 прадпрыемстваў Гомельшчыны – даўжнікі перад дзяржаваю 11:01, 06/12/2001
Больш за 600 прадпрыемстваў Гомельшчыны зьяўляюцца даўжнікамі перад дзяржаваю. Іхняя агульная запазычанасьць складае амаль 13 мільярдаў рублёў. Гэта ў тры з паловаю разы болей, чым на пачатак гэтага году. Абмеркаваньне гэтых праблемаў адбылося на апошнім паседжаньні сталай камісіі Гомельскага абласнога савету дэпутатаў па бюджэце, фінансах і падатках, куды запрасілі кіраўнікоў шэрагу прадпрыемстваў, якія маюць пазыкі перад абласным бюджэтам.
На паседжаньні адзначалася, што каля чатырох мільярдаў пазыкі, ці 30 адсоткаў ад агульнай сумы запазычанасьці па Гомельскай вобласьці маюць прадпрыемствы Мінсельгаспраму. Большая частка зь іх прыпадае на калгасы і саўгасы. Яны ў сваю чаргу цягнуць за сабой прамыслоўцаў, якія ажыцьцяўляюць іхняе тэхнічнае і агранамічнае абслугоўваньне.
Не лепшае становішча і на прадпрыемствах сыстэмы Мінпраму. Адзін з асноўных даўжнікоў гэтага комплексу – Гомельскі завод пускавых рухавікоў. Ягоная пазыка ўжо перайшла паўміліярдную мяжу.