Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Суд над рэдактарам “Пагоні” адкладзены – у судзе згубілі ягоную справу 11:04, 06/12/2001
Рэдактар нядаўна закрытай недзяржаўнай гарадзенскай газэты “Пагоня” Мікалай Маркевіч быў запрошаны ў суд Ленінскага раёну Гародні 5 сьнежня. Там павінен быў распачацца разгляд адміністратыўнай справы адносна яго – за арганізацыю несанкцыянаванага пікету ў гэтым абласным цэнтры 19 лістапада – супраць закрыцьця газэты “Пагоня” (арт.167-1, частка 2 КаАП РБ). Раней двум журналістам – Паўлу Мажэйку й Анджэю Пісальніку – за ўдзел у пікеце было вынесенае адміністратыўнае папарэджаньне.
Аднак суддзя Зьміцер Дземчанка так і не прыступіў да разгляду справы – у сувязі са зьнікненьнем самога прадмету разгляду. Перагледзеўшы стол і шафу, суддзя так і не знайшоў адміністратыўную справу, якую паводле ягоных словаў, раней ён яшчэ бачыў уласнымі вачыма. Ён прапанаваў Маркевічу прыйсьці да яго праз некалькі гадзінаў. Аднак і пазьней справа не знайшлася.
У размове з карэспандэнтам БелаПАН Мікалай Маркевіч сказаў, што такое здарэньне вельмі сымбалічнае. “У гэтай краіне пры гэтай уладзе парадку не было і ня будзе”, -- сказаў журналіст.