Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Улады маюць намер ператварыць Курапаты ў балота 11:05, 06/12/2001
Начальства загадала будаўнікам пракладаць трубу вадасьцёку ў бок курапацкага мэмарыялу. Раней рабочыя й валанцёры дамовіліся, што дрэнажная сыстэма будзе такой, каб сьцёкавыя воды пайшлі не на тэрыторыю ўрочышча, а ў бок возера Цна. Аднак учора ўвечары ў Курапаты прыехала начальства і загадала дарожным рабочым пакласьці яшчэ адзін кавалак трубы ў накірунку валанцёрскага лягеру. Валанцёры рыхтуюцца да акцыі пратэсту і кажуць, што не дазволяць ператварыць Курапаты ў балота.
Учора ў лягеры начавалі 12 валанцёраў з руху ЗУБР, Партыі Свабоды й Маладога Фронту. Яны прызнаюцца, што праз мароз начаваць у намёце стала холадна. Валанцёры просяць людзей, якія маюць якія-небудзь непатрэбныя старыя, але цёплыя рэчы перадаць іх у курапацкі лягер.
Аднак, нягледзячы на холад, а таксама не зусім добрае харчаваньне, пакідаць Курапаты валанцёры не зьбіраюцца.