Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 67 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ЗУБР сустракаецца з польскай моладзьдзю
11:06, 06/12/2001, ЗУБР

У Варшаве прайшла сустрэча польскай моладзі зь лідэрамі маладзёвых партыяў і грамадзкіх арганізацыяў. У сустрэчы ўдзел прымалі лідэры руху ЗУБР і Маладога Фронту. Прысутныя, а гэта былі ў асноўным польскія студэнты, цікавіліся цяпершняй палітычнай сытуацыяй у Беларусі і ўплывам, які на яе маюць маладзёвыя апазыцыйныя арганізацыі. Па словах гасьцей зь Беларусі, папулярнасьць іхніх арганізацыяў у краіне расьце, а гэта значыць, што цяперашняе беларускае кіраўніцтва ня мае шанцаў на падтрымку з боку моладзі.

У інтэрвію Радыё Свабода актывіст руху ЗУБР Уладзімер Кобец заявіў наступнае: “Сярод моладзі ад 18 да 25 гадоў за Лукашэнку галасавалі лічаныя адсоткі, у той час як супраць яго галасавала пераважная большасьць моладзі – больш чым 60%. Гэта паказвае, што дыктатура ня мае будучыні”.

Падчас сустрэчы амаль усе беларускія госьці казалі аб неабходнасьці больш цеснага супрацоўніцтва з маладзёвымі грамадзкімі рухамі й палітычнымі партыямі замежных кріанаў, у тым ліку Польшчы, якая мае каштоўны досьвед барадзьбы з камуністычнай дыктатураю.

У супрацоўніцтве зацікаўленыя й палякі. Як сказаў Радыё Свабода вядучы сустрэчы, вядомы публіцыст часопісу Newsweek Воцэх Маязэрскі, тое, шо адбываецца ў Беларусі, зьяўляецца ледзь не дакладным адбіткам польскіх падзеяў 20-гадоўвай даўніны, і таму палякі з непакоем сочаць за тым, што адбываецца за іх усходняй мяжой.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: