Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 67 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Узбуджана крымінальная справа па факце вандалізму ў Курапатах
11:10, 06/12/2001

Сьледчыя Менскага раёну пачалі допыты сьведкаў па крымінальнай справе ў сувязі з разбурэньнем мэмарыяльнага знака, так званай “Лаўкі Клінтана” ў Курапатах. Сьледчыя прыехалі ў штаб-кватэру БНФ і дапыталі па гэтай справе ў якасьці сьведкаў некалькі членаў БНФ і лідэра Маладога Фронту Паўла Севярынца. Міліцыю цікавіла думка абаронцаў Курапатаў адносна барбарскай акцыі. Заўважны той факт, што сьледчыя дзеяньні па крымінальнай справе пачаліся амаль праз 3 месяцы пасьля разбурэньня памятнага знака.

Сьледчыя дзеяньні каля Курапатаў нечакана актывізаваліся, й гарадзкая міліцыя ўчора выклікала кіраўніка міжнароднай камісіі Маладога Фронту Сяржука Лісічонка на размову па справе сутыкненьня абаронцаў Курапатаў зь менскім АМАПам. Справа ў тым, што Сяржук Лісічонак, якому амапаўцы падчас вядомых сутыкненьняў 8 лістапада разьбілі галаву, падаў скаргу ў пракуратуру на дзеяньні АМАПу.

Старшыня Маладога Фронту Павал Севярынец расцаніў гэтыя дзеньні як вынік палітычнай каньюктуры, жаданьне адначасова зрабіць рэверанс у бок Амэрыкі ў новым геапалітычным становішчы і згладзіць грамадзкі шок, выкліканы разбурэньнем Курапатаў.

Яшчэ адну прычыну актыўнасьці міліцэйскіх сьледчых маладафронтаўцы бачаць у пэрспэктыве магчымай адстаўкі міністра ўнутраных справаў Уладзімера Навумава. Па некаторых зьвестках, скандалы вакол Курапатаў могуць стаць падставаю для таго, каб зьняць Навумава.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: