Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Урон ад раскраданьня энэргіі склаў звыш 3 міліярдаў рублёў 11:17, 06/12/2001
За 11 месяцаў гэтага году структурнымі падразьдзяленьнямі канцэрну “Белэнэрга” праведзена звыш 22 тысячаў рэйдаў па выяўленьні крадзяжу энэргіі. Як паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзелу энэрганагляду Віктар Жыткевіч, складзена больш за 16 тысячаў актаў па раскраданьні электраэнэргіі на суму 2,9 міліярды рублёў. Цеплавой энэргіі за гэты пэрыяд было скрадзена на суму звыш 284 міліёнаў рублёў.
За раскраданьне энэргіі адключана ад сетак энэргазабесьпячэньня больш за 13 тысяч спажыўцоў. На раскрадальнікаў энэргіі перададзена каля 2 тысяч справаў у адміністратыўныя камісіі, столькі сама – у пракуратуру, 1,3 тысячы - у суд.