Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Генэрал Ачалаў выступіць сьведкам па справе Рохлінай. Чарга за Лукашэнкам 11:22, 06/12/2001
Нарафамінскі гарадзкі суд аб’явіў перапынак у працэсе па справе аб забойстве генэрала Ільва Рохліна. Гэта зьвязана з сардэчным прыпадкам у абвінавачанай Тамары Рохлінай. Між тым старшыня Ўсерасейскага афіцэрскага сходу Ўладзіслаў Ачалаў заявіў, што абавязкова прыбудзе ў суд у якасьці сьведкі, як толькі атрымае позву. Нагадаем, што Т.Рохліна таксама мае намер прасіць суд прыцягнуць у якасьці сьведкі Аляксандра Лукашэнку.