Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Былому начальніку Беларускай чыгункі прад’яўлена абвінавачваньне 11:27, 06/12/2001
Былому начальніку Беларускай чыгункі 5 сьнежня прад’яўлена абвінавачваньне. Як паведамілі БЕЛТА ў прэсавым цэнтры ў Рэспубліканскай Пракуратуры, Віктар Рахманько абвінавачваецца ў злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі і крадзяжы маёмасьці ў асабліва буйных памерах.
Крымінальная справа супраць буйнога чыноўніка была ўзбуджана Генэральным пракурорам Беларусі 21 лістапада 2001 году. У той самы дзень, 22 лістапада, Лукашэнка вызваліў Рахманько з пасады начальніка БЧ. Сёньня Лукашэнка знайшоў замену Рахманько -- выконваючым абавязкі начальніка Беларускай чыгункі быў прызначаны Васіль Гапееў. Раней ён працаваў начальнікам Менскага аддзяленьня Беларускай чыгункі.
Паколькі Рахманько зьяўляецца членам “савету рэспублікі”, “верхняй палаце” прапанавалі разглядзець пытаньне аб пазбаўленьні яго дэпутацкай недатыкальнасьці. Гэтае пытаньне, магчыма, будзе разглядацца “парлямэнтарамі” 13-14 сьнежня. Хоць рашэньне, якое вынесуць па гэтым пытаньні так званыя “дэпутаты”, больш чым прадказальнае.