Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 78 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Завод медычных прэпаратаў у Драгічыне пад пагрозаю закрыцьця
11:03, 07/12/2001

Прадпрыемства “Экзон” у Драгічыне, якое займаецца вырабам лекавых прэпаратаў, імкліва губляе расейскі рынак. Спэцыялісты мярнуюць, што ў наступным годзе гэта прывядзе да масавых скарачэньняў пэрсаналу прадпрыемства. Знайсьці новую працу ў невялікім мястэчку на Берасьцейшчыне амаль немагчыма.

У канцы 1980-х у Драгічыне плянавалі пабудаваць буйны біяхімічны завод. Ягоную прадукцыю, хімічнае рэчыва тылазін, зьбіраліся выкарыстоўваць у межах усяго былога саюзу. Для гэтых патрэбаў заводу аддалі зямлю плошчай 35 гэктараў.

Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі пляны будаўніцтва закоду саюзнага значэньня былі былі пахаваныя. Паколькі гэты праект ня выклікаў інтарэсу ў замежных інвестараў, вырашылі зьямяніць профіль прамысловага аб’екту. На новым прадпрыемстве “Экхон” пачалі выпуск лекавых праэпаратаў – гематагену й сіропу шыпшыны. Прадукцыя карысталася вялікім попытам і рэалізоўвалася ў асноўным у Расеі.

Некалькі гадоў запар беларускія ўлады з задавальненьнем згадвалі “Экзон” як прыклад стварэньня новай вытворчасьці без прыцягненьня замежных інвэстыцыяў.

Але сёлета фінансавае становішча драгічынскага прадпрыемства “Экзон” рэзка пагоршылася. Аб’ём вытворчасьці скраціўся на 20 адсоткаў, а складзкія памяшканьні перапоўненыя гатовай прадукцыяй. Дырэктар “Экзону” Мікалй Дудзін кажа, што галоўныя праблемы зьявіліся ў расеі. Мясцовыя фірмы ўспрымаюць беларускае прадпрыемства як канкурэнта, і таму зрабілі ўсё, каб ліцэнзія на продаж прадукцыі “Экзону” у Расеі не была адноўленая.

Гэта азначае, што ў наступным годзе “Экзону” ня варта спадзявацца на зьмены да лепшага. Спэцыялісты прагназуюць далейшае скарачэньне вытворчасьці й звальненьні працоўных. Гэткія абставіны найбольш хвалююць мясцовых жыхароў, паколькі знайсьці працу ў Драгічыне вельмі складана.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: