Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пленум Федэрацыі прафсаюзаў беларускай падтрымаў палітыку кіраўніцтва ФПБ 11:05, 07/12/2001
III пленум Федэрацыі прафсаюзаў Беларускай (ФПБ), які прайшоў у Менску 6 сьнежня, падтрымаў палітыку кіраўніцтва ФПБ. На парадку дня пленуму, які праходзіў за зачыненымі дзвярыма, значылася адно пытаньне - аб далейшым развіцці прафсаюзнага руху ў святле рашэнняў III з`езда ФПБ. Лідэры некаторых прафсаюзаў да апошняга моманту настойвалі на ўнясеньні ў парадак дня пытаньня аб скліканьні нечарговага з`езду Федэрацыі для выказваньня недаверу кіраўніцтву ФПБ і ейнаму старшыні Уладзімеру Ганчарыку.
Як паведаміў Ганчарык на прэс-канферэнцыі па выніках пленуму, супраць цяперашняй палітыкі Федэрацыі выступалі кіраўнікі чатырох прафсаюзаў - работнікаў дзяржаўных установаў, падатковых органаў, медработнікаў і мясцовай прамысловасьці. Апрача таго, напярэдадні пленуму прэзідыум Магілёўскага абласнога аб`яднаньня прафсаюзаў прапанаваў унесьці ў статут ФПБ зьмены, згодна з якім старшыня Федэрацыі можа быць зьняты па рашэньні пленуму (па статуту ФПБ пытаньне аб старшыні вырашае зьезд). Аднак, як сказаў Ганчарык, пленум паказаў, што прадстаўнікі згаданых прафсаюзаў "былі ў яўнай меншасьці". Такім чынам, паводле ягоных слоў, у меншасьці апынуліся тыя, хто лічыць, што з уладай трэба "любой цаной, хоць на каленях, але супрацоўнічаць". Пераважная большасьць прафактыву падтрымала курс кіраўніцтва ФПБ на раўнапраўнае супрацоўніцтва з уладамі й наймальнікамі, на цьвёрдую пазіцыю ў барацьбе за правы працоўных.