Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сусьветны Банк крытыкуе пляны ўраду аб пераводзе на безнаяўны разьлік пакупак звыш 200 даляраў 11:06, 07/12/2001
У сакавіку 2001 году на зацьвярджэньне Савету дырэктароў Сусьветнага банку павінна прадстаць новая стратэгія супрацоўніцтва паміж банкам і Беларусьсю. Але для гэтага беларускі ўрад павінен зрабіць значныя крокі па лібералізацыі эканомікі й паляпшэньня ўмоваў прадпрымальніцтва, паведаміў журналістам на прэс-канферэнцыі ў Менску 6 сьнежня дырэктар аддзелу Беларусі і Ўкраіны СБ Люка Барбанэ. Прадстаўнік Сусьветнага Банка назваў “неразумнымі мерамі” пляны ўраду аб пераводзе на абавязковы безнаяўны разьлік усіх пакупак звыш 200 даляраў. Прадстаўнік СБ адзначыў, што такія адміністратыўныя меры пазбавяць даверу да беларускага ўраду. “Мы б хацелі, каб урад сканцэнтраваўся на рэформах, а не на перыферыйных праблемах”, -- дадаў ён.
Толькі ў тым выпадку, Савет дырэктароў Сусьветнага Банку можа зацьвердзіць першы з праектаў новай стратэгіі – праграму барацьбы з распаўсюджваньнем ВІЧ-інфекцыі і сухотаў. Па словах Барбанэ, стратэгія таксама прадугледжвае праграму дапамогі Беларусі ў пераадоленьні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і праекты па рашэньні вострых праблемаў навакольля і пабудове сацыяльнай інфраструктуры ў самых бедных рэгіёнах краіны. Агульнае крэдытаваньне гэтых праграмаў з боку СБ можа скласьці каля 140 мільёнаў даляраў ЗША напрацягу трох гадоў, сказаў Барбанэ. Акрамя таго, яшчэ каля 100 міліёнаў даляраў можа быць накіравана на праграмы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і праграмы разьвіцьця інтэрнэту і іншых сучасных сыстэмаў камунікацыі ў Беларусі.