Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 78 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Апазыцыя па-ранейшаму ня мае доступу да дзяржаўных СМІ
11:07, 07/12/2001

Бязвынікова скончылася чарговая спроба кіраўніцтва Аб’яднанай грамадзянскай партыі выкласьці эканамічную праграму партыі на Беларускай тэлевізіі. Пра гэта заявіў кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька на прэсавай канферэнцыі 6 сьнежня ў Менску. Як вядома, у апошні час АГП выступіла з шэрагам ініцыятываў, накіраваных на пераадоленьне эканамічнага крызісу ў Беларусі. У прыватнасьці, ураду прапанавалі распрацаваную партыяй “Праграму сацыяльна-эканамічных рэфорамў для Беларусі”.

Адначасова ў Нацыянальную радыёкампанію з выканкаму АГП быў аддасланы ліст, у якім старшыня партыі зьвяртаўся да кіраўніцтва БТ з заклікам даць магчымасьць выкласьці сэнс ініцыятывы з тэлеэкрану.

Зварот да выканаўчай улады да гэтага часу застаецца без адказу. Экс-памочнік прэзыдэнта Сяргей Посахаў перад сваёй адстаўкай наклаў на ліст рэзалюцыю “Сьпісаць у справу”. Адзіны адказ прыйшоў зь беларускай тэлевізіі за подпісам намесьніка старшыні кампаніі Аляксандра Зімоўскага. Аднак у гэтым адказе чамусьці ўтрыліваюцца спасылкі на ўрад “адказ на прапанову АГП ураду вам трэба атрымаць ад ураду”.

Як адзначыў Анатоль Лябедзька: “У адпаведнасьці з Канстытуцыяй РБ, палітычныя партыі маюць права доступу да сродкаў масавай інфармацыі. А нам кажуць, што мы павінны рагледзіць па сутнасьці наш зварот”. Далей у адказе, падпісаным Зімоўскім, гаворыыца, што “на падставе вышэйвыкладзенага, паведамляем вам, што да пытаньня далейшага абмеркаваньня (у рабочым парадку) пастаўленых вамі пытаньняў Белтэлерадыёкампанія вернецца пасьля таго, як на ініцыятывы АГП будзе адпаведная рэакцыя”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: