|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Як распускалі звышдзяржаву 11:16, 07/12/2001 --Ягор Цімуравіч, вы аўтар тэксту пагадненьня аб роспуску Савецкага Саюзу... --Больш дакладна, адзін з суаўтараў гэтага тэксту, хоць ён сапраўды напісаны маёй рукой. --Калі вы гэта пісалі, у вас было прадчуваньне, што адбываецца гістарычны момант і надалей вялікая колькасьць людзей будзе праклінаць гэтае пагадненьне і тых, хто падпісаў? --Вядома. Я нядаўна перачытаў тое, што пісаў перад пачаткам рэформаў. І пераканаўся, што людзьмі мы былі не наіўнымі: занадта шмат разумелі і прагназавалі правільна. Натуральна, калі мы гэты дакумэнт накідвалі, ва ўсіх было адчуваньне вельмі нялёккае, на душы было цяжка. З аднаго боку, было зразумела, што рабіць гэта неабходна. Інакш нарастаньне хаасу можа пахаваць усё. З другога – рашэньне гэта гістарычнае і страшна цяжкае. --Калі Ельцын запрашаў вас у Белавежскую Пушчу, ён папярэдзіў да чаго трэба рыхтаваццца? --Не, прэзыдэнт не пасьвячаў мяне ў падрабязнасьці. Мяркую, вынікі сустрэчы былі нечаканасьцю для саміх ейных удзельнікаў. --Рашэньне аб роспуску СССР было неспадзяваным? --Насамрэч увосень 91-га Саюза як рэальнага цэнтру кіраваньня ўжо не існавала. Ён зьнік прыкладна 22 жніўня 1991 году. Саюзныя структуры былі заблякаваныя. Напрыклад, Цэнтральны банк нічым не кіраваў: пятнаццацю банкамі незалежна ад яго кіравалі грошы. Тое самае з мытняй: рэспубліканскія мытныя камітэты не падпарадкоўваліся цэнтру. Узброеныя сілы падпарадкоўваліся...невядома каму. Трэба было тэрмінова шукаць выхад з прававога тупіка. Але выпрацаванай праграмы – як знайсьці выхад – мы ня мелі. --Так што адбылося ў Віскулях? --Калі мы зьехаліся, узьнікла ідэя сабрацца нам, украінскай дэлегацыі, беларускай і яшчэ да афіцыйных перамоваў патлумаць, якія пытаньні мы б хацелі больш падрабязна прапрацаваць. Тады Сяргей Шахрай прапанаваў юрыдычную формулу ад роспуску. Лёгіка наступная: Савецкі Саюз быў заснаваны чатырма дзяржавамі – Расеяй, Украінай, Беларусьсю і Закаўказскай Федэрацыяй. Закаўказская Федэрацыя паспалася, засталося тры дзяржавы-заснавальніцы, яны могуць падпісаць дамову ад роспуску СССР. --Неяк занадта проста... --Цалкам відавочна, што тры чалавекі, ня могуць узяць і распусьціць ядзерную дзяржаву. Яны змогуць толькі аформіць дакумэнт адб спыненьні яе юрыдычнага існаваньня. Што, уласна, і было прапанавана. Ідэя многім спадабалася, і мы позна вечарам сталі накідваць тэкст адпаведнага пагадненьня. Раніцай яго перадалі прэзыдэнтам. Пасьля абмеркаваньня, яны прыйшлі да высновы, што гэта сапраўды выхад з тупіка, сустрэча з працоўнай ператвараецца ў вельмі сур’ёзную. Барыс Мікалаевіч стаў тэлефанаваць Нурсултану Назарбаеву, каб запрасіць яго і забясьпечыць ягоны ўдзел у гэтым працэсе. Назарбаеў спачатку сказаў, што прыляціць, потым сеў у Маскве і, спаслаўшыся на тэхнічныя цяжкасьці, далей не паляцеў. --Пасьля падпісаньня пагадненьня ад роспуску СССР патэлефанаваў перш Джорджу Бушу, а толькі пасьля Гарбачову. Чаму была такая чарговасьць? --Размова йшла аб юрыдычным роспуску ядзернай звышдзяржавы, якая цяглы час разглядалася ў якасьці галоўнага патэнцыйнага ваеннага праціўніка ЗША, а мы ў сваю чаргу разглядалі іх як галоўнага ваеннага праціўніка. Адносіны паміж гэтымі двума дзяржавамі вызначалі– ці будзе існаваць сьвет ці не. Таму Ельцын і іншыя кіраўнікі, калі падпісвалі пагадненьне, бралі, па сутнасьці на сябе адказнасьць за захаваньне ядзернай бясьпекі. Цалкам натуральна, што першы званок быў да таго чалавека, які ў вышэйшай ступені зацікаўлены, каб у нас сытуацыя была бясьпечнай, а мы былі зацікаўленыя ў спакойнай рэакцыі гэтага боку. --А калі б Буш адрэагаваў рэзкім пратэстам у адказ на інфармацыю Ельцына? --Я ніколі не абмяркоўваю пытаньні ўмоўнага ладу. Ён так не адрэагаваў. І ніхто не чакаў гэтага. А з ім не раіліся: маўляў, мы тут вырашылі, як вы да гэтага ставіцеся? Яму сказалі, што рашэньне было прынятае, гэта рэчаіснасьць, з якой Амэрыцы ў якасьці нашага партнёра і былога галоўнага праціўніка давядзецца зараз лічыцца. --Часам выказваецца думка пра тое, што Расея павінна зноў аб’яднаць рэспублікі... --Агульная рэакцыя расейскай грамадзкай думкі прасочваецца ў некаторых адказах на пытаньні. Яна вельмі характэрная. Гэта настальгія па імперыі, характэрная і для Францыі й для Англіі пасьля страты імі калёніяў. Пытаньне: Ці хацелі б вы аднавіць Савецкі Саюз? –Адказ: Так, вядома. –Ці гатовыя вы змагацца за гэтае аднаўленьне?-Не, ні ў якім выпадку. –А ці гатовыя вы плаціць за аднаўленьне? –Не, і гэтага таксама ня трэба. Прасьцей кажучы, калі людзі з настальгіяй згадваюць Савецкі саюз, іх можна зразумець, але плаціць за гэтага са сваёй кішэні – гэтага большасьць не падтрымлівае.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|