Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 1213 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка адмовіўся памілаваць прафэсара Бандажэўскага
11:10, 12/12/2001

Аляксандар Лукашэнка адмовіўся памілаваць прафэсара Юрыя Бандажэўскага, які месяц таму зьвярнуўся да яго з адпаведнай просьбаю. Адказ на просьбу аб памілаваньні Юры Бандажэўскі атрымаў ад Аляксандра Лукашэнкі ў менскай калёніі, дзе ён правёў ужо 5 месяцаў паводле прысуду за хабарніцтва. Сваякі Бандажэўскага сьцьвярджаюць, што ў адказе з канцылярыі адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі "ляканічна паведамляецца пра тое, што просьба аб памілаваньні не задаволеная, а тлумачэньняў ніякіх няма".

У камэтары Радыё Свабода адвакат Сяргей Цурко нагадаў, што Бандажэўскі не прызнаў сябе вінаватым у судзе і не павініўся ў просьбе аб памілаваньні. Цурко не выключае, што гэтая ўпартасьць ягонага падабароннага паўплывала на рашэньне кіраўніка дзяржавы.

“Калі ў жніўні паслы краінаў Эўразьвязу хадзілі ў наша Міністэрства замежных справаў прасіць за Бандажэўскага, ім адказалі: "Пра што гаворка? Няма ж звароту Бандажэўскага аб памілаваньні. Вось калі такі зварот будзе, тады і разгледзім". А цяпер вось такое рашэньне... Ня ведаю, чаму. Хутчэй за ўсё, гэта звычайныя гульні ўладаў", — мяркуе адвакат Бандажэўскага.

Амаль адначасова з адмовай у памілаваньні Юры Бандажэўскі атрымаў і адказ зь Вярхоўнага Суду на скаргу на прысуд. І тут таксама адмова. Вярхоўны Суд не пажадаў пераглядаць справу Бандажэўскага і пакінуў вынесены яму прысуд бязь зьменаў.

Між тым, адвакаты Юрыя Бандажэўскага настойваюць, што прафэсар не вінаваты. Яны заяўляюць, што працэс над ім і па сутнасьці, і фармальна быў праведзены з шэрагам парушэньняў — таму справа патрабуе перагляду.

Нагадаем, што прафэсар, былы рэктар Гомельскага медычнага інстытуту Юры Бандажэўскі быў асуджаны да васьмі гадоў турмы – нібыта за хабарніцтва. Між тым, праваабаронцы і апазыцыя ў Беларусі лічаць яго чарговай ахвяраю палітычнага рэжыму. Нагадаем, што Бандажэўскі вёў актыўную барацьбу з афіцыйнай палітыкай у чарнобыльскай вобласьці, у прыватнасьці, сваімі дасьледаваньнямі даказаў сьмяротную шкоду дозаў радыяцыі, якія атрымоўваюць жыхары раёнаў, якія афіцыйна прызнаюцца прыдатнымі для жыцьця.

Цяпер, паводле зьвестак ягоных абаронцаў, скаргу на прысуд Бандажэўскаму павінны разгледзець у Камітэце правоў чалавека ААН, які месьціцца ў Жэнэве. Адвакат сьцьвярджае, што скарга ў Жэнэву ўжо дасланая. У выпадку станоўчага рашэньня Камітэту ААН зьявіцца фармальная падстава зноў патрабаваць ад Вярхоўнага Суду Беларусі перагляду справы Юрыя Бандажэўскага.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: