Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Транспарт зношаны да скрайняй ступені 11:01, 13/12/2001
Ступень зношанасьці рухомага складу транспартных арганізацыяў сталіцы выклікае трывогу гарадзкіх уладаў. Як паведаміў на сустрэчы з журналістамі начальнік упраўленьня транспарту й сувязі Мінгарвыканкаму Ўладзімер Сасноўскі, 65 адсоткаў аўтобусаў ( у тым ліку прыгарадных і міжнародных сувязяў), 64 адсоткі тралейбусаў і 55 адсоткаў трамваеў можна запісваць ў “старыя”. Што да вагонаў мэтрапалітэну, то яны маюць нарматыўную зношанасьць.
У сувязі з гэтым спэцыялісты упраўленьня транспарту й сувязі канстатуюць, што неабходна 5-6 гадоў захоўваць мэтавыя крыніцы папаўненьня ў аднаўленьні парку рухомага складу, ці так званы транспартны збор. Для абнаўленьня парку машын і давядзеньня ягонага фізычнага стану да ўзроўню 1990 году, гораду трэба штодзённа набываць па 230 аўтобусаў, 170 тралейбусаў і 27 трамваяў. Уладзімер Сасноўскі прызнаў, што на сёньня да нормы такіх “пакупак” горад не дацягвае.