Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 1314 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Працоўныя прасілі міласьціну ў аблвыканкаме
11:05, 13/12/2001

Працоўныя магілёўскага буданічага трэсту №12 нязвыклым чынам пратэстуюць супраць нявыплаты ім заробку. І, бадай, атрымаюць сваё і здымуць з пасады свайго кіраўніка. У магілёўскім трэсьце №12 не выплочваюць заробак з кастрычніка. З ініцыятывы актывістаў свабоднага прафсаюзу Юры Новікава й Аляксея Паўлоўскага пададалі адпаведную заяву ў суд. Аднак магілёўскія прадстаўнікі Феміды разглядаць яе не сьпяшаліся. 12 сьнежня два дзесяткі працоўных прыйшлі ў калідор магілёўскага аблвыканкаму, каб запісацца на прыём да ягонага старшыні Барыса Батуры. Аднак дарогу ім перакрылі міліцыянты. Тады некалькі працоўных зьнялі шапкі і сталі прасіць міласьціну ў аблвыканкамаўскіх чыноўнікаў, якія праходзілі побач.

Адзін з міліцыянтаў адразу паведаміў пра пікантную сытуацыю сп. Батуру. Хутка да працоўных выйшаў памочнік старшыні сп.Варонін. Ён прапаноўваў выбраць тры-чатыры чалавекі, зь якімі ён будзе весьці перамовы. Працоўныя папрасілі запрасіць на размову журналістаў. Аднак карэспандэнтам Радыё Рацыя і Свабода не дазволілі прысутнічаць на перамовах.

Хвілін праз сорак і працоўных і журналістаў пагадзіўся прыняць намесьнік старшыні магілёўскага гарвыканкаму Дзюбайлаў. Ён паведаміў, што меў размову з кіраўніком трэсту №12 сп.Ваксманам, якому ў катэгарычнай форме было загадана выплаціць заробак. Дарэчы, былі выпадкі, калі сп.Ваксман выкарыстоўваў грошы прызначаныя для заробкаў на набыцьцё будматэрыялаў. Сп.Дзюбайлаў паведаміў працоўным, што ён не задаволены працай Ваксамана. Хутчэй за ўсё апошняму хутка давядзецца напісаць заяву аб звальненьні.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: