Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“Палатачнікаў” абламілі і ў Швэцыі 11:09, 13/12/2001
Па запрашэньні аднаго зь лідэраў швэдзкіх сацыял-дэмакратаў, члена працоўнай групы па Беларусі ПА АБСЭ Урбана Аліна ў Швэцыі з 9 па 12 сьнежня знаходзіцца дэлегацыя зь Беларусі. У ейны склад уваходзяць лідэры шэрагу палітычных партыяў, дэпутаты Вярхоўнага Савету 13 скліканьня і члены “палаты прадстаўнікоў”.
У плянах дэлегацыі было знаёмства з працай органаў мясцовага самакіраваньня, наведваньне шэрагу прадпрыемстваў, сустрэчы з вядомымі палітыкамі і эканамістамі Швэцыі. 11 сьнежня прайшла шматгадзінная дыскусія, прысьвечаная аналізу сытуацыі ў Беларусі.
Як паведамляе прэс-служба АГП, Урбан Алін адхіліў просьбу прадстаўніка “палаты” наладзіць сумесную сустрэчу з кіраўніком беларуска-швэдзкай парлямэнцкай групы ў Швэцыі, па той прычыне, што група супрацоўнічае зь Вярхоўным саветам 13 скліканьня.