Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 1314 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка “ператрахнул” Міністэрства абароны
11:11, 13/12/2001, Радыё Рацыя

Аляксандар Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых прызначэньняў у Міністэрстве абароны. У выніку кадравых перастановак свае пасады пакінулі начальнік Войскамі супрацьпаветранай абароны генэрал Кастэнка і ягоны калега –былы галоўны лётчык, генэрал Булыгін. Кадравыя зьмены ў Міністэрстве абароны Беларусі адбыліся адначасова з рэфармаваньнем самога ваеннага ведамства ва ўзброеных сілах. Напрыклад, замест галоўнага штабу створаны Генэральны штаб. Вынікае, што рэформы ў штабе абмяжуюцца зьменай таблічкі. Да й кіраваць Генэральным штабам прызначаны былы начальнік Галоўнага штабу Сяргей Гурулёў.

А вось рэфармаваньне іншых структураў Міністэрства абароны суправаджлася кадравымі перастаноўкамі. Так у выніку аб’яднаньня Ваенна-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны без пасадаў засталіся іхнія былыя кіраўнікі --адпаведна генэралы Булыгін і Кастэнка. Абодва залічаныя ў распараджэньне міністра абароны. Чым гэтыя генэралы не дагадзілі Лукашэнку, -- невядома. Здаецца, ніводзін з іх не даў падставаў сумнявацца ў лаяльнасьці да Лукашэнкі. Праўда, генэрал Кастэнка аднойчы публічна заявіў, што ім ніколі ня будзе камандаваць расейскі генэрал. Магчыма, гэта незалежнае выказваньне і паўплывала на далейшую кар’еру генэрала.

Зараз камандаваць беларускімі лётчыкамі й зянітчыкамі будзе Алег Пафераў, які раней займаў пасаду першага намесьніка начальніка Войскаў супрацьпаветранай абароны. Генэрал Пафераў, наогул імкнуўся трымацца ў цені свайго начальніка генэрала Кастэнкі – з прэсай амаль не кантактаваў. Затое новапрызначаны начальнік сухапутных войскаў Юры Партноў да новага прызначэньня быў памочнікам міністра абароны і вельмі часта выступаў з крытыкай пашырэньня NАТО на Ўсход. Напэўна, за такую пазыцыю яго і адзначыў Лукашэнка.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: