Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 1314 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Падаткавая атака на “Грамадзянскія ініцыятывы”
11:18, 13/12/2001

Больш за 6 мільёнаў рублёў, ці амаль 4 тысячы даляраў, патрабуе пералічыць у бюджэт падаткавай інспэкцыі Чыгуначанага раёну Гомлі ад абласнога грамадзкага аб’яднаньня “Грамадзянскія ініцыятывы”. На думку старшыні “Грамадзянскіх ініцыятываў” Віктара Карніенкі, такія эканамічныя санкцыі азначаюць фактычнае спыненьне дзейнасьці грамадзкай арганізацыі, якая займаецца ажыцьцяўленьнем ініцыятываў грамадзян у галіне абароны правоў чалавека і рашэньня сацыяльных праблемаў.

Санкцыі падаткавага воргану аформленыя інспэктарамі Карцялёвай і Блінавай, згодна вынікам праверкі, пра якую ў “Грамадзянскіх ініцыятывах” нават ня ведалі. “На сёньня наша грамадзякае аб’яднаньне пазыкаў па падатках у бюджэт ня мае. Такім чынам, рашэнне падаткавай інспэкцыі адносна санкцыяў мае супрацьпраўны характар”, -- распавёў у інтэрвію Радыё Свабода юрыст “Ініцыятываў” Леанід Судаленка.

Работнікі падакавай інспэкцыі, мяркуе Судаленка, сваімі шматміліённымі санкцыямі імкнецца апраўдаць канфіскацыю кампутарнай тэхнікі, зьдзейсьненую мясцовым упраўленьнем КДБ незадоўга да верасьнёўскіх выбараў прэзыдэнта. Падставаю для канфіскацыі стала тады ўзбуджаная крымінальная справа аб зьяўленьні ў горадзе графіці ЗУБРа антыўрадавага зьместу.

Але міліцэйскі сьледчы Ўладзімер Вычыкаў справу гэтую спыніў і пастановаю абавязаў упраўленьне КДБ вярнуць кампутарную тэхніку “Грамадзянскім ініцыятывам”. Упраўленьне тэхніку не вярнула, а накіравала ў падаткавую іспэкцыю ліст, што “Грамадязнскія ініцыятывы” быццам бы выкарыстоўвалі кампутары для назіраньня за выбарамі прэзыдэнта, чым парушылі дэкрэт Лукашэнкі №8.

На падставе вынікаў УКДБ падаткавая інспэкцыя й вынесла санкцыі ў адпаведнасьці з коштам кампутарнай тэхнікі – амаль 4 тысячы даляраў ЗША штрафу.

Да таго ж супраць кіраўніка “Грамадзянскіх ініцыятываў” Віктара Карніенкі ў суд накіраваны адміністратыўны пратакол пра парушэньне дэкрэту Лукашэнкі №8. Карніенку пагражае штраф у памеры да 3 міліёнаў рублёў.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: