Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня, сябра аргкамiтэту Хартыi`97 Людміла Гразнова адмовілася ад прапановы адміністрацыі Белдзяржунівэрсытэту аднавіць сваю працу. Яна лічыць, што спачатку ўлады павінны спыніць перасьлед і аднавіць на працы ўсіх дэпутатаў, якія ў 1996-ым годзе выказваліся за імпічмент Аляксандра Лукашэнкі.
Наконец-то мы дождались. С 1995 года журналисты обсуждали назначение некоей таинственной блондинки на должность пресс-секретаря президента. Говорили, что это решенный вопрос. Причем с завидной периодичностью. Порой образ блондинки даже обретал вполне четкие контуры и фамилию. Но всякий раз гипотезы оказывались обычными слухами, а в пресс-секретари президента если кто и попадал, так разве что всевозможные косноязычные личности вроде Валерия Толкачева. И вот в среду пресс-секретарем президента наконец стала Наталья Петкевич, в прошлом сотрудница государственно-правового управления администрации. Не сказать, чтоб уж совсем блондинка, зато уж точно женщина.
У судзе Чыгуначнага раёну Гомлі 13 сьнежня працягвалася слуханьне адміністратыўнай справы аб парушэньні актывістам руху ЗУБР і старшынёй гарадзкога маладзёвага цэнтру “Гарт” Сяргеем Адзінцом дэкрэту прэзыдэнта №8 “Аб некаторых мерах па ўдасканаленьні парадку атрыманьня й выкарыстаньня замежнай бязвыплатнай дапамогі”. Як ужо паведамлялася, аргтэхніка коштам прыкладна ў 4 тысячы даляраў ЗША была канфіскавана ў арганізацыі ўпраўленьнем КДБ па Гомельскай вобласьці 10 жніўня ў парадку крымінальнае справы аб графіці.
Амбасада Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Беларусі выказала ўдзячнасьць беларускаму народу і ўраду за ўдзел у мерапрыемствах памінаньня ахвяраў тэрарыстычных актаў у ЗША 11 верасьня. Хвіліна маўчаньня на беларускай дзяржаўнай тэлевізіі і радыё, гаворыцца ў прэс-рэлізе амэрыканскай дыпляматычнай місіі, стала годным знакам памяці звыш трох тысячаў чалавек з 80 краінаў сьвету, уключна зь Беларусьсю. У прэс-рэлізе дыпляматычнай місіі ЗША выказваецца надзея, што і далей сябры Амэрыкі будуць супрацьстаяць пагрозе тэрарызму ўсімі даступнымі сродкамі.
Прафесар Гарадзенскага медычнага унівэрсытэту Казімір Конкаль, які адседзіў за атрыманьне хабару 4 месяцы і 4 дні, адпушчаны на волю. Але ягонае месца ў сьледчым ізалятары заняў прарэктар гэтага ж унівэрсытэту Леанід Ківач. Леанід Ківач апынуўся ў СІЗА 20 верасьня, прыкладна за месяц да суда над Казімірам Конкалем. Абвінавачваньне тое самае – атрыманьне хабару.
“За раскольніцкую дзейнасьць” настаяцель Крыжаўздзьвіжанскай царквы ў вёсцы Клепачы Бераставіцкага раёну Ян Спасюк пазбаўлены сану сьвятара Рускай праваслаўнай царквы. Такое рашэньне было прынятае на агульным сходзе духавенства Гарадзенскай епархіі.
Сэсія Жыткавіцкага раённага Савету дэпутатаў (Гомельская вобласьць) адхіліла пратэст пракурора Гомельскай вобласьці аб аднаўленьні права фермера Міхаіла Шруба на карыстаньне арэндаванай зямлёю. Як паведаміў БелаПАН, у 1998 годзе Жыткавіцкі райвыканкам дазволіў фермеру ўзяць у арэнду 179 гэктараў зямлі, паколькі Міхаіл Шруб зьбіраў ураджай ў 10 разоў болей, чым мясцовыя калгасы. Аднак на наступны год новы кіраўнік раёну Пётар Савіцкі гэтае рашэньне адмяніў: зямлю ў фермера адабралі, але дамову арэнды не разарвалі.
Пытаньне пра недавер кіраўніцтву Гомельскага радыёзавода будзе разглядацца на пазачарговай прафсаюзнай канферэнцыі, якая прызначана на 15 студзеня 2002 году. Такое рашэньне 13 сьнежня прыняў прафсаюзны камітэт прадпрыемства, пра што БелаПАН паведаміў ягоны старшыня Васіль Сьцепанцоў. Падставаю для гэтага стала спыненьне напярэдадні некалькіх цэхаў.
У Менск прыбыў віцэ-прэзыдэнт расейскага ААТ “Мабільныя ТэлеСыстэмы” Юры Грамакоў. Мэта ягонага прыезду - працяг перамоваў па стварэньні сумеснага беларуска-расейскага прадпрыемства, якое стане другім аператарам сотавай мабільнай сувязі стандарту GSM у Беларусі. Згодна паведамленьню інфармаваных крыніцаў, на якія спасылаецца БелаПАН, Грамакоў мае намер сустрэцца з намесьнікам міністра сувязі Беларусі Ўладзімерам Карповічам і дырэктарам прадпрыемства “Міжгародняя сувязь” Канстанцінам Цікарам.
Глава Кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ ў Беларусі пасол Ганс-Георг Вік сумняецца, што мандат місіі АБСЭ можа пераглядацца ў бліжэйшыя два гады. Пра гэта дыплямат заявіў у чацьвер у эксклюзіўным інтэрвію “Інтэрфаксу”. Пасол адзначыў, што дзейсны старшыня АБСЭ і ягоны пераемнік на гэтай пасадзе, які ўступае ў свае паўнамоцтвы ў наступным годзе, будуць вымушаныя “адрэагаваць на просьбы й патарабаваньні беларускага боку аб зьмене фармату знаходжаньня місіі АБСЭ ў Менску”. Разам з тым Г.-Г.Вік сумняецца, што мандат можа быць зьменены да правядзеньня чарговага саміту АБСЭ. Пасол зноў абвяргае ўсе абвінавачваньні ў шпіянажы. “Спэцслужбы Беларусі разьмесьцілі падслухвальныя прыстасаваньні ў офісах АБСЭ і запісваюць зьмест усіх сустрэч, якія тут праходзілі”, -заявіў Г.-Г.Вік і падкрэсьліў, што “ўсе гэтыя сустрэчы й дыскусіі былі цалкам адкрытыя і не зьвязаныя з якой-небудзь выведвальнай дзейнасьцю”.
Падсумоўваючы вынікі трох тыдняў, цягам якіх вывучаўся эпізод пра выкраданьне апэратара ГРТ Зьмітра Завадзкага, адвакаты адзначаюць, што гэтак і не было прад`яўлена пераканаўчых доказаў віны падсудных Ігнатовіча й Маліка, якіх абвінавачваюць у гэтым злачынстве.
Пракуратура Рэспублікі Беларусь афіцыйна пацьвердзіла факт масавых расстрэлаў грамадзянаў краіны ворганамі НКВД у Курапатах. Пра гэта гаворыцца ў лісьце, які быў адпраўлены на адрэсу грамадзкай ініцыятывы “За ўратаваньне мэмарыялу Курапаты”, якая патрабавала рассакрэціць вынікі апошняга расьсьледаваньня на месцы захаваньняў. Аднак абнародаваць гэтыя зьвесткі ў дзяржаўных СМІ пракуратура адмаўляецца.
Беларуская тэлевізія абавязана публічна папрасіць выбачэньня ў Анатоля Лябедзькі й выплаціць штраф у памеры 600 тысячаў беларускіх рублёў, а Юры Азаронак павінен выплаціць 400 тысячаў рублёў штрафу – такое рашэньне аб’явіў суд Першамайскага раёну Менску пры раглядзе зыску лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Лябедзька абвінаваціў аўтара палітычнага сэрыялу “Тайныя спружыны палітыкі” ў паклёпе ў свой адрас, абразе гонару і годнасьці і нанесеньне маральнага ўрону. Суд задаволіў зыск. Азаронак, па ягоных словах, зьбіраецца абскардзіць прысуд і “падаць зыск у іншую інстанцыю”.
Абвешчаная лібералізацыя беларускай эканомікі – усяго толькі набор прыгожых дэклярацыяў, запазычаных з падручнікаў па эканоміцы. Да рэальнага прасоўваньня ў бок рынкавай эканомікі яны ня маюць дачыненьня. Да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі паседжаньня прэс-клюбу, наладжанай Міжнароднай фінансавай карпарацыяй у Менску. Асабліва добра гэта заўважна ў сфэры інвэстыцыйнай палітыкі. Інвэстарам шмат абяцаюць, але не даюць рэальных гарантыяў бясьпекі ўкладзеных капіталаў, паведамляе Радыё Рацыя.
Беларуская ваенная дэлегацыя, якую ўзначаліць намесьнік міністра абароны - начальнік узбраеньня Узброеных сілаў Пётра Рагажэўскі, 16-19 сьнежня наведае Лаоскую Народна-Дэмакратычную Рэспубліку. Падчас візіту адбудзецца першае паседжаньне беларуска-лаоскай камісіі па ваенна-тэхнічнаму супрацоўніцтву.
Па выніках 2001 году чакаецца адмоўная рэнтабельнасьць аграрнай галіны - мінус 2,9 адсоткі. Пра гэта 13 сьнежня ў сваім выступе ў "Палаце прадстаўнікоў" на парлямэнцкіх слуханьнях па праблемах АПК, паведаміў міністар сельскай гаспадаркі й харчаваньня Беларусі Міхаіл Русы. Паводле ягоных словаў, у цэлым па галіне страты пераўзыйдуць 147 міліярдаў рублёў. Прычым, адзначыў міністар, жывёлагадоўчая галіна стратная нават у тых гаспадарках, якія выйшлі на эўрапейскія ўзроўні вытворчасьці.