Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларуская ваенная дэлегацыя наведае Лаос 11:02, 14/12/2001
Беларуская ваенная дэлегацыя, якую ўзначаліць намесьнік міністра абароны - начальнік узбраеньня Узброеных сілаў Пётра Рагажэўскі, 16-19 сьнежня наведае Лаоскую Народна-Дэмакратычную Рэспубліку. Падчас візіту адбудзецца першае паседжаньне беларуска-лаоскай камісіі па ваенна-тэхнічнаму супрацоўніцтву.
Нагадаем, што з 10 сьнежня беларуская ваенная дэлегацыя, якую ўзначальвае міністар абароны Леанід Мальцаў, знаходзіцца з афіцыйным візітам у В`етнаме. Як паведамілі БелаПАН ва ўпраўленьні выхаваўчай працы і інфармацыі Міністэрства абароны, у Ханоі беларускія ваенныя і прадстаўнікі абаронна-прамысловага комплексу праводзяць перамовы па пытаньнях, датычных ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва дзьвюх краінаў. 15 сьнежня чакаецца вяртаньне генэрал-палкоўніка Мальцава ў Беларусь.