Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 1415 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Завяршыўся разгляд эпізоду аб выкраданьні Зьмітра Завадзкага
11:06, 14/12/2001

Падсумоўваючы вынікі трох тыдняў, цягам якіх вывучаўся эпізод пра выкраданьне апэратара ГРТ Зьмітра Завадзкага, адвакаты адзначаюць, што гэтак і не было прад`яўлена пераканаўчых доказаў віны падсудных Ігнатовіча й Маліка, якіх абвінавачваюць у гэтым злачынстве.

"Тое, што сьледзтва называе доказамі віны Ігнатовіча і Маліка, сумленны юрыст доказамі лічыць ня можа", — заявіў Радыё Свабода адзін з адвакатаў, які вымушаны захоўваць інкогніта з прычыны закрытасьці працэсу.

Гэты абаронца распавёў пра рыдлёўку з фрагмэнтамі "біялягічнага матэрыялу", які, паводле экспэртызы, належыць Завадзкаму. Гэтую рыдлёўку быццам знайшлі ў аўтамабілі, якім карысталіся выкрадальнікі Завадзкага.

Але на судзе стала вядома, што падчас першага затрыманьня гэтага аўтамабіля ў Расеі рыдлёўкі ў ім не знайшлі, не была яна сфатаграфаваная і пасьля другога затрыманьня ўжо ў Беларусі, хаця й згадваецца ў сьпісе рэчаў. Фактычна гэты галоўны доказ зьявіўся ў сьледчых значна пазьней за арышт Ігнатовіча і Маліка.

"Асабіста я не выключаю, што Ігнатовіч і Малік датычныя да зьнікненьня Завадзкага, але доказаў няма. Ніводны сьведка не пацьвердзіў гэтага нават ускосна. А паколькі немагчыма даказаць, што гэта Ігнатовіч і Малік скралі Завадзкага, то немагчыма і спытаць іх пра тое, куды яны яго падзелі", — заявіў адвакат.

Па словах гэтага абаронцы, сьледзтва наўмысна абышло ўвагай яшчэ адно важкае пытаньне — хто замовіў выкраданьне апэратара ОРТ. Паказаньні на гэты конт Паўла Шарамета абверг былы генэральны пракурор Алег Бажэлка, і, як мяркуе адвакат, суд гэтым задаволіўся.

Сёньня на працэсе вывучаліся іншыя эпізоды, інкрымінаваныя групоўцы Ігнатовіча. Абаронцы лічаць, што працэс магчыма было б завершыць да канца году, але з прычыны няяўкі яшчэ не апытаныя многія сьведкі. Праўда, удзельнікі працэсу сумняюцца, што паказаньні гэтых сьведкаў можна лічыць істотнымі.

"Сьледзтва стварыла бачнасьць вялікай працы , і таму насамрэч больш за палову сьведкаў ні пра што ня сьведчаць", — мяркуюць адвакаты. Яны прагназуюць, што працэс завершыцца ў студзені наступнага году.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: