Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 1415 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Паляваньне на прафесароў працягваецца
11:12, 14/12/2001

Прафесар Гарадзенскага медычнага унівэрсытэту Казімір Конкаль, які адседзіў за атрыманьне хабару 4 месяцы і 4 дні, адпушчаны на волю. Але ягонае месца ў сьледчым ізалятары заняў прарэктар гэтага ж унівэрсытэту Леанід Ківач. Леанід Ківач апынуўся ў СІЗА 20 верасьня, прыкладна за месяц да суда над Казімірам Конкалем. Абвінавачваньне тое самае – атрыманьне хабару.

Загадчыка кафедрай Гарадзенскага медунівэрсытэту Казіміра Конкаля ўзялі практычна адразу пасьля атрыманьня грошай – 22 чэрвеня гэтага году. І “дапамог” у гэтым адзін з пакістанскіх студэнтаў 6-га курса Наім Мухаммад. Па ягоных сьведчаньнях на сьледзтве, а пасьля і ў судзе, без хабару ён ня здолеў бы атрымаць станоўчую ацэнку на іспыце па факультэцкай тэрапіі і, адпаведна, не быў бы дапушчаны да дзяржаўных іспытаў. Супрацоўнікі гарадзенскага ўпраўленьня КДБ мелі намер узяць прафесара Конкаля з доказамі. Даляры, якія Мухамад уклаў у залікоўку (дзьве дваццаткі і адна дзесятка), былі папярэдне адзначаныя адмысловым рэчывам, які сьвеціцца ў промнях ультрафіялету. Прафесар гэтага ня ведаў, але падчас затрыманьня засьведчыў сваю імгненную рэакцыю: у хвіліну ён запіхнуў у рот тры амэрыканскія купюры, разжаваў і праглынуў. Зьнікненьне хабару не паўплывала на рашэньне кіраўніцтва КДБ заключыць сп.Конкаля пад варту.

У судзе, які адбыўся ў канцы кастрычніка, прафесар Гарадзенскага медунівэрсытэту Казімір Конкаль адмовіўся прызнаць сябе віноўным. Трэба сказаць, што выявіць у яго амэрыканскія купюры так і не ўдалося. Але “ўлічваючы хадайніцтва калектыву”, прыслужнікі Фэміды вырашылі прымяніць да яго меру пакараньня ў выглядзе арышту тэрмінам на 4 месяцы і 4 дні без канфіскацыі маёмасьці й пазбаўленьня права займацца сваёй мінулай дзейнасьцю. Сп.Конкаль быў вызвалены з-пад варты ў залі суда.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: