Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 1415 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Зноў могуць адкрыць крымінальную справу за графіці
11:14, 14/12/2001

У судзе Чыгуначнага раёну Гомлі 13 сьнежня працягвалася слуханьне адміністратыўнай справы аб парушэньні актывістам руху ЗУБР і старшынёй гарадзкога маладзёвага цэнтру “Гарт” Сяргеем Адзінцом дэкрэту прэзыдэнта №8 “Аб некаторых мерах па ўдасканаленьні парадку атрыманьня й выкарыстаньня замежнай бязвыплатнай дапамогі”. Як ужо паведамлялася, аргтэхніка коштам прыкладна ў 4 тысячы даляраў ЗША была канфіскавана ў арганізацыі ўпраўленьнем КДБ па Гомельскай вобласьці 10 жніўня ў парадку крымінальнае справы аб графіці.

З цягам часу крымінальную справу спынілі, але тэхніку “Гарту” так і не вярнулі. Падаткавая інспэкцыя па Чыгуначным раёне, сыходзячы з дадзеных КДБ, сцьвярджае, што тэхніка выкарыстоўвалася не па прызначэньні, а для правядзеньня незалежнага назіраньня за ходам прэзыдэнцкіх выбараў, чым і быў парушаны згаданы дэкрэт. У такім выпадку аргтэхніка будзе падлягаць канфіскацыі.

Юрыст Леанід Судаленка, які прадстаўляў у судзе інтарэсы Сяргея Адзінца, заявіў хадайніцтва аб вяртаньні пратаколу аб адміністратыўным правапарушэньні ягонаму складальніку – іспэкцыі падаткавага камітэту па Чыгуначным раёне Гомлі, бо ягоны дакумэнт не ўтрымлівае даты зьдзяйсьненьня правапарушэньня. Як вынікае з матэрыялаў справы, упраўленьне КДБ праінфармавала падаткавую іспэкцыю пра нібыта нестатутную дзейнасьць “Гарту” яшчэ 17 жніўня. Падаткавая інспэкцыя склала свой акт 21 лістапада, калі ўжо сышоў двухмесячны тэрмін на права вынясеньня спагнаньня, прадугледжаны Кодэксам аб адміністратыўных правапарушэньнях.

Аднак суддзя Ганна Новік хадайніцтва аб устанаўленьні правапарушэньня адхіліла. На насутупнае судовае паседжаньне, якое прызначана на 20 сьнежня, суддзя пастанавіла запытаць матэрыялы спыненай адносна “Гарту” крымінальнай справы.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: