Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
1718 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Распачынаецца новая кампанія супраць беларускіх незалежных СМІ
11:21, 17/12/2001

Пасьля знаёмства са справаздачаю кіраўніка інфармацыйнага ведамства Міхала Падгайнага, Аляксандар Лукашэнка падкрэсьліў, што Міністэрства інфармацыі адмыслова было створана для павышэньня эфектоўнасьці інфармаваньня насельніцтва, таму яно павінна адыграць важную ролю ў абнаўленьні беларускіх сродкаў масавай інфармацыі. У палітычным сэнсе, лічыць беларускі лідэр, -- гэта ў першую чаргу, захаваньне закону. Міністэрства абавязана ставіць на месца тых, хто адкрыта бярэ на ўзбраеньне хлусьню, сказаў ён. У якасьці прыкладу Лукашэнка прывёў сьцьвярджэньні некаторых апазыцыйных СМІ аб тым, што Беларусь прадае зброю тэрарыстычным арганізацыям. Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў адсутнасьці патрэбнага адпору такім “абвінавачаньням”, вінаватыя ня толькі дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі, але й ворганы дзяржаўнай улады.

 ПАЛIТЫКА 

Праваfбаронцы Нідэрляндаў хочуць ведаць праўду пра лёс зьніклых
11:20, 17/12/2001

Нідэрляндзкі аддзел уплывовай праваабарончай арганізацыі “Міжнародная Амністыя” горада Ноотдроп зьвярнулася з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі, у якім патрабавала ад беларускага лідэра “дакладнага адказу на ўсе пытаньні пра лёс зьніклых грамадзянаў, аб выніках расьсьледаваньня і аб тым, хто нясе адказнасьць за тое, што адбылося ў Беларусі”. Мы прыводзім тэкст ліста цалкам.

Суд адмаўляецца выклікаць сьведак, якія могуць праліць сьвятло на выкраданьне Зьмітра Завадзкага
11:19, 17/12/2001

На працэсе па справе групы былога афіцэра спэцпадразьдзелу МУС Беларусі “Алмаз” Валеры Ігнатовіча, якую вядзе Менскі абласны суд, адхілена хадайніцтва аб выкліку ў якасьці сьведкі былога міністра сельскай гаспадаркі й харчаваньня Васіля Лявонава. Як стала вядома БелаПАН, хадайніцтва паступіла ад прадстаўнікоў пацярпелага боку. Яны лічаць, што Васіль Лявонаў, які падчас прэзыдэнцкай прадвыбарчай кампаніі сустракаўся з экс-пракурорам Беларусі Алегам Бажэлкам, можа пацьвердзіць сьведчаньні супрацоўніка ГРТ Паўла Шарамета.

Суды Менску гуляюць у пінг-понг
11:18, 17/12/2001

Судовая калегія Менскага гарадзкога суда зноў вярнула так званую справу “аб пікеце памяці Віктара Ганчара” на новы, чацьвёрты разгляд у суд Маскоўскага раёну Менску. Пра гэта паведамляе карэспандэнт “Известий”. Нагадем, што разгляд справы быў распачаты яшчэ ў верасьні мінулага году. У прыватнасьці, прадстаўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Раманоўскі падаў скаргу на рашэньне Менгарвыканкаму, якое забараняла правядзеньне пікету ў гадавіну выкраданьня Віктара Ганчара й Анатоля Красоўскага на месцы зьдзейсьненага злачынства.

Станкі зь Віцебску адправяцца ў Іран
11:17, 17/12/2001

Намер набыць тры станкі Віцебскага заводу імя Камінтэрну выказалі прадстаўнікі іранскай машынабудаўнічай фірмы “Махрэ сазан”, якія нядаўна пабывалі ў абласным цэнтры. Як паведамляе газэта “Віцьбічы”, у гэтым годзе камінтэрнаўцы адгружалі свае станкі ў Бразылію, Турцыю, Сірыю. Пяць станкоў з ЛПУ сышло зь Віцебску ў Індзію на філію вядомай фірмы “Судзукі”. Зараз калектыў выконвае заказы для Латвіі і Эстоніі.

Індэкс спажывецкіх коштаў павялічыўся на 38,5 адсоткі
11:16, 17/12/2001

Індэкс спажывецкіх коштаў вырас за студзень-лістапад гэтага году ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году на 38,5 адсоткаў. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве статыстыкі й аналізу, сярэднемесячны яго прырост за пэрыяд з пачатку году склаў 3 адсоткі.

Свята без цяпла
11:15, 17/12/2001

Дзіцячы садок, школа, паліклініка і частка жылых дамоў у пасёлку Яроміна Гомельскага раёну засталіся без ацяпленьня й гарачай вады. Прычына гэтаму — паломка абсталяваньня кацельні ў калгасе імя XXII зьезду КПСС, якая ацяпляе гэтую частку паселішча. Аварыя адбылася яшчэ 11 сьнежня. Сельсавет загадаў закрыць дзіцячы садок і дазволіў не наведваць школу вучням малодшых клясаў. А вучні старэйшых клясаў прыходзяць на заняткі ў верхняй вопратцы, і сядзяць у класах, не здымаючы пальчатак.

На раён – па дзьве машыны «хуткай дапамогі»
11:14, 17/12/2001, ПЦ «Вясна»

На 15 тысячаў насельніцтва на Краснапольлі (Магілёўская вобласьць) толькі дзьве машыны «хуткай дапамогі». Зразумела, што такім складам раён з пятнаццацітысячным насельніцтвам аператыўна ахапіць проста немагчыма. Адпаведна, людзям, якім патрабуецца хуткая медычная дапамога, даводзіцца чакаць яе па 1,5-2 гадзіны. Праблема хаваецца ў вострым недахопе паліва для аўтамабіляў. Сродкі на бензін не выдаткоўваюцца ўжо больш за два месяцы. Паводле іншай вэрсіі, грошы проста не дайшлі да адрасату.

Трапіць у Літву будзе прасьцей
11:13, 17/12/2001

Пункт пропуску “Каменны Лог” на літоўска-беларускай мяжы пасьля тэхнічнага перабсталяваньня будзе здавацца ў эксплуатацыю ў траўні 2002 году. Як паведамляе наш карэспандэнт, праз пункт зможа праходзіць у суткі больш за 2000 аўтамабіляў, у тым ліку 1000 легкавых і 1000 грузавых машын. Ужо сёньня на пераходзе ўзьведзеныя пункты, дзе будзе адбывацца дагляд машын і іхнае афармленьне. Нагадем, што пераабсталяваньне гэтага пункту вядзецца ў рамках праграмы ТАСІС, і на ягоную рэканструкцыю Эўразьвяз выдаткаваў 1 млн. 344 тысячы даляраў.

Расьце колькасць ВІЧ-інфіцыраваных
11:12, 17/12/2001

За 11 месяцаў гэтага году ў рэспубліцы зарэгістраваны 561 выпадак ВІЧ-інфекцыі. Гэта на 4 адсоткі болей, чым за ўвесь 2000 год. Усяго на 1 сьнежня колькасьць выяўленых у Беларусі ВІЧ-інфіцыраванных дасягнула 3840 чалавек, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА галоўны доктар Рэспубліканскага цэнтру прафілактыкі СНІД Лілія Мялешка. Яна таксама адзначыла, што па колькасьці зарэгістраваных выпадкаў лідзіруюць Гомельская вобласьць і Менск. Пераважная большасьць інфіцыраванных вірусам імунадэфіцыту – 97,3 адсоткі – людзі да 40 гадоў.

На сталічныя кватэры вырас попыт
11:11, 17/12/2001

На 23,9 адсоткі павялічыўся попыт на сталічныя кватэры на гэтым тыдні. Рост прапановы склаў усяго 4,2 адсоткі. Як паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэзыдэнт грамадзкага аб’яднаньня “Беларускае таварыства ацэньшчыкаў” Мікалай Трыфанаў, пад кіраўніцтвам якога праводзіцца дасьледаваньне, кошты захавалі ўсталяваны тыдзень таму ўзровень. Адбылося пашырэньне попыту на аднапакаёвыя й дзьвухпакаёвыя кватэры. Попыт на трох-і чатырохпакаевыя кватэры застаўся нізкім. Гэтая неадпаведнасьць і адлюстравана ў коштах, прыйшоў да высновы спэцыяліст.

Былы дырэктар “Атланту” ня выйдзе з турмы да суда
11:10, 17/12/2001

Кіраўнік сьледчай групы па справе былога генэральнага дырэктара менскага ПА “Атлант” Леаніда Калугіна адмовіў у задавальненьні хадайніцтва аб зьмене ці адмене меры ўтрыманьня адносна абвінавачанага. Нагадаем, Калугін быў затрыманы 21 лістапада і з таго часу знаходзіцца пад вартай у сьледчым ізалятары ГУУС Менгарвыканкаму.

Рэдактар "Пагоні" мае намер размаўляць з АБСЭ без пасярэднікаў ад улады
11:09, 17/12/2001

У распараджэньні Мікалая Маркевіча, рэдактара закрытай уладамі гарадзенскай недзяржаўнай газэты "Пагоня", апынуўся ліст за подпісам намесьніка міністра замежных справаў Беларусі Васіля Пугачова. Гэты ліст быў накіраваны Пугачовым у Вышэйшы Гаспадарчы суд (ВГС) краіны, які раней прыняў рашэнне аб ліквідацыі "Пагоні". У ім паведамляецца пра тое, што ў адрас МЗС паступіў ліст прадстаўніка па свабодзе СМІ АБСЭ Фраймута Дувэ з выказваньнем заклапочанасьці з нагоды закрыцьця гарадзенскай газэты.

"Палатка " галасуе супраць выдаткаваньня грошай на помнік ахвярам сталінізму ў Курапатах
11:08, 17/12/2001

Дэпутаты "палаты прадстаўнікоў" прагаласавалі супраць уключэньня ў расходную частку бюджэту краіны на 2002 год будаўніцтва мэмарыялу ахвярам сталінскага рэжыму ў Курапатах. З 81 дэпутата, што прысутнічалі на апошнім паседжаньні, толькі 15 выказаліся "за". Астатнія галасавалі супраць, альбо ня ўдзельнічалі ў галасаваньні.

Візыт дэлегацыі ПАРЭ пераносіцца на студзень
11:07, 17/12/2001

Адмысловая дэлегацыя Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы, якая ставіць за мэту вывучэньне палітычнай сытуацыі ў Беларусі, наведае Менск у першай палове студзеня наступнага году. Пра візыт дэлегацыі ПАРЭ сёньня паведамілі ў сакратарыяце Палітычнага камітэту Парлямэнцкай Асамблеі. Перанос візыту, які раней плянаваўся на канец 2001 году, тлумачыцца хуткім надыходам калядных святаў.

БНФ: бяз зьменаў
11:06, 17/12/2001

Перавыбраньнем Вінцука Вячоркі на пасаду лідэра БНФ завяршыўся чарговы зьезд БНФ, дзе былі зацьверджаныя тактычныя пляны гэтай арганізацыі. Сярод іх выбары ў мясцовыя ворганы, удзел БНФ у дэмакратычных кааліцыях, а таксама байкот магчымых выбараў у “саюзны парлямэнт”. Расколу БНФ не адбылося. А Вячаслаў Сіўчык, які зь вялікім адрывам прайграў Вячорку выбары кіраўніка, у нядзелю на зьезд не зьявіўся.

20 “мінімалак” за жаданьне ведаць праўду
11:05, 17/12/2001

У гарадзкім судзе Вялейкі суддзя Ўладзімер Емельяновіч аштрафаваў старшыню мясцовай арганізацыі АГП Ўладзімера Малярчука на 20 мінімальных заробкаў. У такую ж суму штрафу ацэньваецца жаданьне ведаць праўду аб зьніклых апанентах рэжыму і ў Аляксея Сюдака.

Кожны чацьвёрты рубель ідзе на ўтрыманьне сілавых структураў
11:04, 17/12/2001

Старшыня Гомельскага аблвыканкаму Аляксандар Якабсон мае намер даведацца, як упраўленьне ўнутраных справаў скарыстала атрыманыя бюджэтныя асыгнаваньні. Адпаведнае даручэньне кіраўнік “вертыкалі” даў на паседжаньні каардынацыйнага савету па прафілактыцы правапарушэньняў, якое адбылося 15 сьнежня.

У Беларусі ўзмацняецца канфрантацыя ўладаў і прафсаюзаў
11:03, 17/12/2001

Беларускі ўрад прыняў пастанову “Аб мерах па абароне правоў прафэсійных саюзаў”, якая забараняе цэнтралізаванае пералічэньне праз бухгальтэрыі дзяржаўных прадпрыемстваў і ўстановаў членскіх узьнёскаў грамадзян на рахункі прафсаюзных арганізацыяў. Па словах старшыні Савету міністраў Беларусі, прынятае рашэнне будзе мець станоўчы ўплыў на эканоміку прадпрыемстваў, бо “аперацыі з пераводам прафсазных узьнёскаў ускладняюць працу бухгальтэрыяў і павялічваць дакумэнтазварот прадпрыемстваў”. “Разам з тым гэтыя ўзьнёскі не нясуць ніякай эканамічнай нагрузкі, гэта проста пералічэньне сродкаў на патрэбы грамадзкіх арганізацыяў, пытаньне “падкормкі” якіх ёсьць вельмі асабістая справа любога члена прафаб’яднаньня”, -- заявіў ён.

Расейцы ліквідуюць беларускія гандлёвыя дамы
11:02, 17/12/2001

У Расеі закрываюць беларускія гандлёвыя дамы, якія ствараліся падчас колішніх шматлікіх паездак Аляксандра Лукашэнкі па расейскіх рэгіёнах. Кіраўніцтва канцэрну "Белрэсурсы" абвесьціла пра ліквідацыю ў Расеі 11-ці беларускіх гандлёвых дамоў. Такое рашэньне выкліканае іхным банкруцтвам. Беларускія гандлёвыя дамы мяркуюць ліквідаваць у Растове, Кастраме, Валгаградзе, Пецярбургу, Смаленску, іншых расейскіх рэгіёнах.

Проста цікавы факт...
11:01, 17/12/2001

Гэты ліст прыйшоў на нашу электронную адрэсу з Чыкага: “Учора ў пятніцу 14 сьнежня, у чыкагскім Тэатры Кангрэсу, прайшоў канцэрт рок-групы ДДТ. Перад пачаткам канцэрту перад сцэнай група маладых людзей пракрычала некалькі лёзунгаў кшталту: “Лукашэнку ў ..., Беларусь у Эўропу!”, “Жыве Беларусь!” і іншыя. Іх падтрымалі іншыя людзі.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: