Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Гэты ліст прыйшоў на нашу электронную адрэсу з Чыкага: “Учора ў пятніцу 14 сьнежня, у чыкагскім Тэатры Кангрэсу, прайшоў канцэрт рок-групы ДДТ. Перад пачаткам канцэрту перад сцэнай група маладых людзей пракрычала некалькі лёзунгаў кшталту: “Лукашэнку ў ..., Беларусь у Эўропу!”, “Жыве Беларусь!” і іншыя. Іх падтрымалі іншыя людзі.
Шчыра сказаць, я быў сапраўды зьдзіўлены колькасьцю беларусаў, якія не згубілі аптымізму й веры ў вялікую краіну Беларусь. Мне гэтае скандзіраваньне спадабалася больш, чым сам канцэрт! Падаецца, беларускія людзі не зьбіраюцца пакідаць Лукашэнку ў спакоі нават тут. :)