Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Кожны чацьвёрты рубель ідзе на ўтрыманьне сілавых структураў 11:04, 17/12/2001
Старшыня Гомельскага аблвыканкаму Аляксандар Якабсон мае намер даведацца, як упраўленьне ўнутраных справаў скарыстала атрыманыя бюджэтныя асыгнаваньні. Адпаведнае даручэньне кіраўнік “вертыкалі” даў на паседжаньні каардынацыйнага савету па прафілактыцы правапарушэньняў, якое адбылося 15 сьнежня.
Па словах губернатара, міліцыя з бюджэту атрымала 2 млрд. 989 млн. рублёў, а таксама дададкова было выдаткавана 1 млрд.290 млн.рублёў. “Я вымушаны запытаць пра гэтыя грошы, куды яны выдаткаваныя”, -- сказаў Якабсон і падкрэсьліў, што толькі палову злачынстваў міліцыя раскрывае. Губернатар асабліва адзначыў, што яго цікавіць якая частка гэтых грошай даходзіць да “самых нізоў” – участковых інспэктараў, якія непасрэдна працуюць з насельніцтвам.
Намесьнік міністра ўнутраных справаў Леанід Глухоўскі, які прысутнічаў на паседжаньні, паведаміў, што ў агуле ў рэспубліцы “кожны чацьвёрты рубель ідзе на ўтрыманьне сілавых структураў”. А вынікі працы сьведчаць пра тое, што “мы фактычна падпісваемся пад сваім бясьсільлем”, - сказаў Глухоўскі.