Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Перавыбраньнем Вінцука Вячоркі на пасаду лідэра БНФ завяршыўся чарговы зьезд БНФ, дзе былі зацьверджаныя тактычныя пляны гэтай арганізацыі. Сярод іх выбары ў мясцовыя ворганы, удзел БНФ у дэмакратычных кааліцыях, а таксама байкот магчымых выбараў у “саюзны парлямэнт”. Расколу БНФ не адбылося. А Вячаслаў Сіўчык, які зь вялікім адрывам прайграў Вячорку выбары кіраўніка, у нядзелю на зьезд не зьявіўся.
БНФ захоўвае за сабой статус носьбіта нацыянальнай і дзяржаўнай ідэі, партыя мае намер ахоўваць нацыянальны суверэнітэт Беларусі ў кааліцыі з іншымі партыямі. Стратэгія БНФ застаецца нязьменнай, сярод тактычных мэтаў – байкот магчымых “саюзных” рэферэндумаў і выбараў у “саюзны парлямэнт”. А таксама плянавая падрыхтоўка да выбараў у мясцовыя ворганы ўлады.
Так магчыма падсумаваць вынікі двухдзённага зьезду, асноўнай інтрыгай якіх сталі выбары новага кіраўніцтва. Прайграныя прзыдэнцкія выбары, у якіх актывісты БНФ прымалі актыўны ўдзел, маглі справакаваць раскол гэтай правацэнтрысцкай партыі. Аднак Вінцук Вячорка набраў 246 галасоў дэлегатаў. Ягоны канкурэнт Вячаслаў Сіўчык, які да гэтага займаў пасаду намесьніка старшыні БНФ, атрымаў толькі 81 голас. Ён пазбавіўся таксама й пасады намесьніка і застаўся сябрам Сойму.
Прыхільнікі іншай канцэпцыі разьвіцьця Фронту, якія рабілі стаўку на Сіўчыка, заяўляюць, што неабходна мяняць распрацаваную Вячоркам структуру, пры якой партыйныя структуры “абрасьлі” неграмадзкімі арганізацыямі, дзе людзі зарабляюць грошы. Пра гэта ў прыватнасьці казаў намесьнік старшыні Малодога Фронту Яўген Скочка: “Сэнс не ў Вячаславе Сіўчыку. Сэнс у тых працэсах, якія ў арганізацыі адбываюцца. Тут выбіралі не старшыню, а праграму - ці БНФ застаецца ў ранейшым аслабленым выглядзе, ці ўсё ж сябры абяруць рэформы Фронту. Калі Фронт не абірае рэформу, то ён будзе далей слабнуць”, -- заявіў у інтэрвію Радыё Рацыя Яўген Скочка.
Намесьнікамі старшыні сталі Юры Хадыка, якому даручана прадстаўляць БНФ у кааліцыйных утварэньнях і адказваць за зьнешнія сувязі; Віктар Івашкевіч, які будзе адказваць за выбарчыя кампаніі; Павал Севярынец, які будзе займацца маладзёвай палітыкай і вулічнымі акцыямі; а таксама Галіна Сямдзянава, якая мае намер "структураваць партыю БНФ ". Дарэчы, менавіта Сямдзянава замяніла Сіўчыка на пасадзе намесьніка.