Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
1718 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рэдактар "Пагоні" мае намер размаўляць з АБСЭ без пасярэднікаў ад улады
11:09, 17/12/2001

У распараджэньні Мікалая Маркевіча, рэдактара закрытай уладамі гарадзенскай недзяржаўнай газэты "Пагоня", апынуўся ліст за подпісам намесьніка міністра замежных справаў Беларусі Васіля Пугачова. Гэты ліст быў накіраваны Пугачовым у Вышэйшы Гаспадарчы суд (ВГС) краіны, які раней прыняў рашэнне аб ліквідацыі "Пагоні". У ім паведамляецца пра тое, што ў адрас МЗС паступіў ліст прадстаўніка па свабодзе СМІ АБСЭ Фраймута Дувэ з выказваньнем заклапочанасьці з нагоды закрыцьця гарадзенскай газэты.

"Нагадваецца, што рашэньне аб закрыцьці дадзенай газэты разглядаецца як спроба абмежаваньня свабоды незалежнай прэсы ў Беларусі", - гаворыцца ў лісьце намесьніка міністра замежных справаў Беларусі. "У сувязі з неабходнасцю падрыхтоўкі ліста ў адказ Фраймуту Дуве", Васіль Пугачоў просіць ВГС накіраваць у МЗС да 21 сьнежня 2001 году "разгорнутую інфармацыю па сутнасьці прычынаў, якія сталі асновай для рашэньня Вышэйшага Гаспадарчага суда аб закрыцьці гарадзенскай газэты "Пагоня".

У сваім камэнтары такой сытуацыі, Мікалай Маркевіч выказаў БелаПАН сумнеў у аб`ектыўнасьці адказу ВГС. Паводле ягоных словаў, суд прыняў рашэньне аб закрыцці газеты і тым самым "выканаў злую палітычную волю", паколькі ніякіх прававых падставаў для закрыцьця газэты не было. Гэта, дарэчы, прызнала нават Міністэрства інфармацыі Беларусі, якое на судзе адмовілася ад зыску, заяўленага ў яго інтарэсах пракуратурай Гарадзенскай вобласьці, сказаў Маркевіч. "Мы зробім усё магчымае, каб спадар Дувэ азнаёміўся і з нашым пунктам гледжаньня", - заявіў галоўны рэдактар закрытага выданьня. Пры гэтым ён выказаў апасеньне, што ўлады Беларусі "ў чарговы раз зьвернуцца да падману сусьветнай супольнаьсці".

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: