Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
1718 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Свята без цяпла
11:15, 17/12/2001

Дзіцячы садок, школа, паліклініка і частка жылых дамоў у пасёлку Яроміна Гомельскага раёну засталіся без ацяпленьня й гарачай вады. Прычына гэтаму — паломка абсталяваньня кацельні ў калгасе імя XXII зьезду КПСС, якая ацяпляе гэтую частку паселішча. Аварыя адбылася яшчэ 11 сьнежня. Сельсавет загадаў закрыць дзіцячы садок і дазволіў не наведваць школу вучням малодшых клясаў. А вучні старэйшых клясаў прыходзяць на заняткі ў верхняй вопратцы, і сядзяць у класах, не здымаючы пальчатак.

У канторы калгасу вельмі холадна. Як паведаміў БелаПАН 14 сьнежня намесьнік старшыні гаспадаркі Юрый Феафілаў, у кацельні зламаўся адзін з двух насосаў, а таксама пацяклі адразу ўсе чатыры катлы. Паводле ягоных словаў, абсталяваньне кацельні настолькі старое, што прамысловасьць ужо даўно не выпускае такой прадукцыі. «Дзіркі» латаюцца падручным матэрыялам, а адпаведную помпу знайшлі ў Менску. Юрый Феафілаў заявіў, што, верагодна, цяпло паступіць не раней, чым праз тыдзень.

Трэба адзначыць, што літаральна днямі Гомельскі райвыканкам адзначыў 75-годзьдзе раёну. Грошы на ўрачыстасьці зьбіралі ў тым ліку і з прадпрымальнікаў, іх часам шантажыравалі нявыдачай ліцэнзіі або адмовай у рэгістрацыі. Дарэчы, матэрыялы, якія сьведчаць аб гэтым, накіраваны ў абласную пракуратуру. А на прафілактыку абсталяваньня кацельні сродкаў у раёне своечасова не знайшлося.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: