Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 1819 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Лістападаўскія прыцемкі
11:16, 18/12/2001, Маніторынг парушэньняў правоў чалавека ў лістападзе 2001 году
Людміла Гразнова, член аргка


Блізкія й далёкія суседзі Беларусі ведаюць нашу краіну з самага змрочнага боку. Пачнеш размову з замежнікам – адразу пытаньне й шкадаваньне: “Як вы жывяце, у вас жа зьнікаюць палітыкі?” Жывем, абараняем таварышаў, змагаемся супраць злачыннай улады і сродкам прадухілення гвалту лічым распаўсюд інфармацыі аб злачынствах рэжыму. Пакуль ня будзе ракрыта поўная праўда аб палітычных забойствах Генадзя Карпенкі, Юры Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўкага й Зьмітра Завадзкага, правабаронцы ня маюць права маўчаць.

 ПАЛIТЫКА 

“Палатка” Лукашэнку не падвяла і прыняла бюджэт
11:15, 18/12/2001

Законапраект аб рэспубліканскім бюджэце на 2002 год сёньня, нарэшце, быў прыняты так званай палатай прадстаўнікоў. Як перадаў карэспандэнт Інтэрфаксу, за такое рашэньне прагаласавала 82 дэпутаты. Супраць – 6. На перадапошнім пленарным паседжаньні законапраект ня быў прыняты з-за паправак, унесеных аграрнай камісіяй “парлямэнту”. Яны тычыліся павелічэньня адлічэньняў у фонд вытворцаў сельгаспрадукцыі. Глава аграрнай камісіі Аляксандар Азарчэнкаў прапаноўваў павялічыць аб’ёмы вылічэньняў у гэты фонд з 2% да 2,5% ад аб’ёму выручкі вытворчасьці тавараў і паслуг. Але, нягледзячы на тое, што ўмовы аграрнай камісіі не былі выкананыя, “народныя абранцы” палічылі больш бясьпечным прагаласаваць за прыняцьце бюджэту, паколькі, як вядома, пасьля кожнай перашкоды з прыняцьцем дзяржаўнага каштарысу з “дэпутатамі” разьбіраўся асабіста Аляксандар Лукашэнка.

Беларусь будзе пастаўляць у Расею трактары ў абмен на тульскую зброю
11:14, 18/12/2001, Известия.ру

Сёньня распачаўся першы афіцыйны візыт губернатара тульскай вобласьці Васіля Старадубцава ў Беларусь. Як паведамляе карэспандэнт “Известий”, падчас візыту заплянавана наведваньне Менскага трактарнага заводу, сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам і прэм’ер-міністрам Генадзем Навіцкім. Падчас візыту абмяркоўваліся пытаньні ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва і паставак сельгастэхнікі (у першую чаргу размова йдзе пра трактары “Беларусь”). Бакі маюць намер абмеркаваць праект арганізацыі сумеснай вытворчасьці сельгастэхнікі і дылерскага цэнтру ў Туле, які будзе займацца пастаўкай запчастак для сельгастэхнікі ў рэгіёны Цэнтру Расеі. Акрамя таго, размова пойдзе аб пашырэньні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Радыеактыўныя адкіды ля Берасьця
11:13, 18/12/2001

Пляны берасьцейскiх уладаў — пабудаваць у ваколiцах гораду магiльнiк для захаваньня радыёактыўных адкідаў — абураюць мясцовых жыхароў. Людзі гатовыя распачаць акцыю пратэсту дзеля абароны навакольнага асяродзьдзя. Справа ў тым, што днямі Берасьцейскае ўпраўленьне капiтальнага будаўнiцтва атрымала з рэспублiканскага бюджэту 100 мiльёнаў рублёў. Грошы прызначаныя на лiквiдацыю так званага аб`екту №802 i будаўнiцтва магiльнiку для захаваньня радыеактыўных адкідаў.

Хакеіст ад МУС адправіўся за кубкам “Балтыка”
11:12, 18/12/2001

Міністар унутраных спрваў Беларусі Ўладзімер Навумаў, які у канцы лістапада заняў пасаду прэзыдэнта Федэрацыі хакею Беларусі, наведае міжнародны хакейны турнір “Кубак “Балтыкі”, што пачнецца 18 сьнежня.

Запазычанасьць па заробку на Гомельшчыне склала амаль 10 міліярдаў
11:11, 18/12/2001

Запазычанасьць па заробку на Гомельшчыне на пачатак сьнежня склала амаль 10 міліярдаў рублёў. Па дадзеных абласнога ўпраўленьня статыстыкі, каля 94 тысяч жыхароў Гомельскай обласьці цалкам ці часткова не атрымалі свой заробак своечасова. Праўда, паводле тых самых статыстычных дадзеных, у лістападзе ўдалося пагасіць большую частку пазыкаў за жнівень і верасень на суму ў 5 з паловаю міліярдаў рублёў.

АПК жыве пакуль
11:10, 18/12/2001, «Вечерний Минск»

У “палаце прадстаўнікоў” Беларусі прайшлі слуханьні на тэму “Стан аграпрамысловага комплексу рэспублікі, праблемы й шляхі іхнага вырашэньня”. Відавочна, што тэма гэтая насьпела. Бо, нягледзячы на некаторую стабілізацыю, эфектыўнасьць вытворчасьці сельгаспрадукцыі ў Беларусі стала зьніжаецца. Напрыклад, рэнтабельнасьць з 45 адсоткаў ў 1991 годзе спала да трох у 2000-м. У сваім дакладзе міністар сельскай гаспадаркі й харчаваньня Міхаіл Русы назваў і такія лічбы: у гэтым годзе чакаецца даход ад усёй сельгаспрадукцыі ў суме 1,3 трыліёны рублёў, а пазыкі гаспадарак пераўзышлі 1,2 трыліёны. Асноўная сума пазыкі – за электраэнэргію, газ і паліўны крэдыт. Аграраная галіна выходзіць на адмоўную рэнтабельнасьць – мінус 2,9 адсоткі. Найбольш стратная жывёлагадоўля: у агуле па гэтай галіне страты складуць больш за 147 міліярдаў рублёў.

Беларусь і Расея “асабліва актыўна” супрацоўнічаюць у галіне ўзбраеньня
11:09, 18/12/2001

Сума экспартных паставак расейскага ўзбраеньня ў 2001 годзе складзе больш за 4 міліярды даляраў. Пра гэта паведаміў сёньня на прэсавай канферэнцыі намесьнік старшыні камітэту РФ па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве з замежнымі дзяржавамі Аляксандар Дзянісаў. Паводле ягоных словаў, дакладную суму паставак можна будзе назваць ў пачатку наступнага году, бо менавіта ў канцы году экспарт узбраеньня ідзе найбольш актыўна.

Увекавечылі Цанаву
11:08, 18/12/2001, yusnews.info

Кароткі біяграфічны даведнік “Генералы органов государственной безопасности Беларуси” пабачыў сьвет напярэдадні прафэсійнага сьвята супрацоўнікаў органаў дзржбясьпекі, што адзначаўся 20 сьнежня. У дадзеным даведніку ўтрымліваюцца кароткія біяграфічныя зьвесткі аб генэралах органаў бясьпекі, што праходзілі службу ў Беларусі з моманту ўтварэньня органаў дзяржбясьпекі да нашых дзён. У кнізе “знайшлі адлюстраваньне асноўныя этапы і найбольш характэрныя для таго ці іншага пэрыяду асаблівасьці дзейнасці ворганаў дзяржбясьпекі Беларусі”.

Ганс-Георг Вік: Вярхоўны Савет больш ня можа быць партнёрам для Захаду
11:07, 18/12/2001

У апошнім нумары газэты “Известия” кіраўнік Кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ Ганс-Георг Вік заявіў, што паколькі тэрмін паўнамоцтваў Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня скончыўся, то ён ня можа быць паўнавартасным партнёрам для заходніх краінаў. У пісьмовым адказе на просьбу Радыё Свабода пракамэнтаваць ягонае інтэрвію беларускаму выпуску газэты “Известия” Ганс-Георг Вік адзначыў, што на міжнародный арэне Вярхоўны Савет 13-га скліканьня быў прызнаны як легітымна абраны парлямэнт Беларусі.

У Беларусі цэрквы няроўныя
11:06, 18/12/2001

“У Беларусі падпарадкаваная Маскве Праваслаўная царква змагаецца з кожнай праяваю іншадумства”, -- гаворыцца ў артыкуле “У Беларусі цэрквы няроўныя”, якую напярэдадні разьмесьціла польская “Gazeta Wyborcza”. “Трох праваслаўных сьвятароў у Беларусі пазбавілі духоўнага сану. А яшчэ супраць аднаго, ідзе зараз кананічны працэс. Афіцыйная прычына гэта парушэньне прысягі на вернасьць царквы, а таксама дзейнасьць, якая шкодзіць Царкве”, -- гаворыцца ў артыкуле.

Спынены выпуск дзіцячых відэа- й аўдыёкасэтаў па-беларуску
11:05, 18/12/2001

Адсутнасьць сродкаў вымусіла камэрцыйную фірму "Сотвар" перапыніць вытворчасьць аўдыё- і відэакасэтаў на беларускай мове. Гэта быў адзіны ў краіне праект у справе выпуску беларускамоўнай відэапрадукцыі для дзяцей, які праіснаваў толькі два гады.

100 тысяч жыхароў Гомельшчыны ня могуць атрымаць заробак
11:04, 18/12/2001

Амаль 100 тысяч чалавек Гомельскай вобласьці, альбо кожны пяты, хто працуе ў сфэры матэрыяльнай вытворчасьці, ня могуць своечасова атрымаць заработнай платы. Аблвыканкам просіць ва ўраду дазволу на атрыманьне да Новага году чарговых фінансавых крэдытаў на пагашэньне даўгоў па заробку. Як паведамляе Радыё Свабода на сёньняшні дзень 370 суб`ектаў гаспадараньня ня могуць выплаціць сваім працаўнікам заработную плату. Асабліва вялікія даўгі ў сельскай гаспадарцы. Яны перавысілі пяць з паловай мільярдаў рублёў. Ня ў стане разьлічыцца з рабочымі і 38 прамысловых прадпрыемстваў. Прычым многія зь іх ня выплацілі яшчэ і верасьнёўскіх заробкаў.

За першы тыдзень сьнежня кошты вырасьлі на 1,7 адсоткі
11:03, 18/12/2001

Паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі й аналізу, за першы тыдзень сьнежня рост спажывецкіх коштаў у краіне склаў 1,7 адсоткі. Для параўнаньня: за першы тыдзень кошты павялічыліся на 0,7 адсоткі, кастрычніка – на 1, верасьня – на 0,4. З пачатку года спажывецкія кошты ў Беларусі вырасьлі на 40,9 адсоткі (за гэты ж пэрыяд 200 году – у 2,02 разы, у тым ліку за першы тыдзень сьнежня – на 2,2 адсоткі).

Белэнэрга» выявіў раскраданьне энэргіі на суму больш за 4 міліярды рублёў
11:02, 18/12/2001

Як паведамляецца ў прэс-рэлізе канцэрну «Белэнэрга», з пачатку году праведзена 25481 рэйдаў, накіраваных на выўяленьне фактаў раскраданьня электрычнай і цеплавой энэргіі. Складзена 22010 актаў на крадзеж 42,3 млн. кВтч электраэнэргіі на суму 4млрд.рублёў і 482 актаў на крадзеж 10,2 тыс.Гкал цеплавой энэргіі на суму 371,6 млн.руб. За мінулы год было отключана ад сетак энэргазабесьпячэньня 13 525 спажыўцоў. На раскрадальнікаў энэргіі перададзена ў адміністратыўныя камісіі 2173 справы, у пракуратуры 2226 справаў і ў суд 1495 справаў, паведамляецца ў прэсавым-рэлізе.

Навагодні фаерверк у Менску абыйдзецца бюджэту ў 60 міліёнаў рублёў
11:01, 18/12/2001

Кошт навагодняга фаерферку, які пачнецца а 1.30 1 студзеня каля абеліску “Менск – горад герой” на праспэкце Машэрава, складзе 60 міліёнаў рублёў. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БелаПАН, начальнік упраўленьня культуры Менгарвыканкаму Віктар Кураш на прэс-канферэнцыі 17 сьнежня.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: