Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 1819 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Спынены выпуск дзіцячых відэа- й аўдыёкасэтаў па-беларуску
11:05, 18/12/2001

Адсутнасьць сродкаў вымусіла камэрцыйную фірму "Сотвар" перапыніць вытворчасьць аўдыё- і відэакасэтаў на беларускай мове. Гэта быў адзіны ў краіне праект у справе выпуску беларускамоўнай відэапрадукцыі для дзяцей, які праіснаваў толькі два гады.

Ідэю выпуску беларускамоўных аўдыё- й відэакастужак для дзяцей два гады таму прапанавала журналістка Валянціна Лецка. І адзіным, хто падтрымаў праект фінансава, а таксама стаў ягоным сталым фундатарам, быў дырэктар беларускай камэрцыйнай фірмы "Сотвар" Алесь Гуркоў.

Вынікам гэтай супольнай працы сталі 16 дзіцячых аўдыёкасэтаў зь песьнямі й калыханкамі, а таксама 14 відэакастужак з мультфільмамі й казкамі.

"Прыгажуня ў сонным лесе", "Жыцьцё жукоў", "Аліса ў краіне цудаў" — гэтыя ды многія іншыя мультфільмы, дубляваныя прафэсійнымі акторамі па-беларуску, цяпер ведаюць і любяць дзеці ў многіх сем`ях. Апошняя работа з гэтай сэрыі, "Ледзі й валацуга", была завершаная сёлета ў траўні, пасьля чаго выдаўцы былі вымушаныя спыніць праект.

Гаворыць Валянціна Лецка: "На жаль, цяпер у Беларусі ня самыя спрыяльныя ўмовы для прыватнага бізнэсу. І Алесь Гуркоў палічыў, што ён ня можа больш укладваць грошы ў гэты праект. Паколькі не ўдалося знайсьці новых зацікаўленых асобаў тут у Беларусі, а таксама замежных фундатараў, то вырашана спыніць праект".

Беларускамоўнай прадукцыі фірмы "Сотвар" відавочна бракавала рэклямы: дабрачынную дапамогу ў гэтай справе пагадзіліся прапанаваць толькі некаторыя незалежныя газэты. Вынікам стаўся слабы распродаж касэтаў і стратнасьць усяго праекту.

Але два гады працы навучылі многаму, у тым ліку рэклямаваць, зьніжаць сабекошт й распаўсюджваць прадукцыю — сьцьвярджае спадарыня Лецка. Зьявілася таксама ідэя перакладаць на беларускую мову папулярныя кінастужкі для дарослых, тым больш, што вялікі посьпех меў пілётны праект — фільм "Глядыятар". Ёсьць нават прыватныя прадпрымальнікі, згодныя стаць фундатарамі абноўленых напрацовак.

Але сёньняшняе стаўленьне ўладаў да ўсяго беларускага, у тым ліку й айчыннага бізнэсу, вымушае прадпрымальнікаў асьцерагацца быць заўважанымі. "Тыя людзі, да якіх я зьвярталася, вельмі прыязна ставяцца да праекту, але ўкладваць грошы асьцерагаюцца. Ці то яны напалоханыя становішчам у Беларусі, ці то баяцца страціць бізнэс, ўкладваючы грошы ў беларускамоўны праект — ня ведаю. Але на мае прапановы пакуль ніхто не адгукнуўся. Спадзяюся прадаць зробленыя касэты й на атрыманыя грошы зрабіць нешта новае. Але ўпэўненасьці, што гэта ўдасца зрабіць, у мяне няма", -- сказала ў інтэрвію Радыё Свабода Валянціна Лецка.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: