Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“У Беларусі падпарадкаваная Маскве Праваслаўная царква змагаецца з кожнай праяваю іншадумства”, -- гаворыцца ў артыкуле “У Беларусі цэрквы няроўныя”, якую напярэдадні разьмесьціла польская “Gazeta Wyborcza”. “Трох праваслаўных сьвятароў у Беларусі пазбавілі духоўнага сану. А яшчэ супраць аднаго, ідзе зараз кананічны працэс. Афіцыйная прычына гэта парушэньне прысягі на вернасьць царквы, а таксама дзейнасьць, якая шкодзіць Царкве”, -- гаворыцца ў артыкуле.
Аўтар матэрыялу Цэзарый Галінск, распавядае пра сьвятара Вячаслава Гнядзько, якога пакаралі за тое, што ён не хацеў браць грошы ад вернікаў па дзейснаму рэестру, таму што, як кажа сьвятар, “такім чынам царква ператвараецца ў гандлёвы дом”.
Іншы праваслаўны сьвятар, айцец Леанід Пляц разам з вернікамі перайшоў пад юрысдыкцыюРасейскай Сапраўднай Праваслаўнай Царквы. Той, якая ў савецкі час пайшла ў падпольле і адмаўлялася ад супрацоўніцтва з бальшавікамі, а зараз ужо легальна дзейнічае на тэрыторыі Расеі і Ўкраіны. Аднак, беларускія ўлады, лябіраванныя праз Расейскую Праваслаўную Царкву, ня хочуць афіцыйна рэгістраваць прыход айца Леаніда, якая адносіцца зараз да Расейскай Сапраўднай Праваслаўнай Царквы, ня хочуць афіцыйна рэгістраваць прыход айца Леаніда, якая адносіцца зараз да Расейскай Сапраўднай Праваслаўнай Царквы. Далей аўтар распавядае пра вядомага ў Беларусі Яна Спасюка, які перасьледуецца расейскай праваслаўнай Царквой. Айцу Яну, якога ўжо арыштоўвалі, закрывалі царкву ў ягоным прыходзе, а зараз хочуць пазбавіць духоўнага сану, у Беларусі пагражае яшчэ і судовы працэс – за распальваньне рэлігійнай варожасьці.
“Gazeta Wyborcza” адзначае, гіерархі Расейскай Прваслаўнай Царквы на чале з Алексіям ІІ наўпрост заяўляюць і пра тое, што ня хочуць дапусьціць на гэтай тэрыторыі ўплыву іншых Цэркваў.
“Адсюль і зьявіўся намер контрпаломніцтва Алексія ІІ, якую маскоўскі Патрыярх сёлета ажыцьцявіў уздоўж беларуска-украінскай мяжы, як раз у той час, калі ў Ільвове і Кіеве знаходзіўся Ян Павел ІІ, -- адзначае аўтар. “Расейскай Праваслаўнй царкве ў Беларусі жывяцца няблага. Нарэшце самой краінай кіруе, па ўласным вызначэньні “праваслаўны атэіст”.
“На наступны год, насуперак Канстытуцыі, якая гарантуе роўнасьць усім рэлігіям, і насуперак Закону аб свабодзе вераспавяданьня ў дзяржаўным бюджэце нават прадугледжаныя тэрміны на фінансаваньне менавіта Беларускага Экзарха Расейскай Праваслаўнай Царквы”, -- гаворыцца ў артыкуле “У Беларусі цэрквы няроўныя”, які разьмесьціла напярэдадні “Gazeta Wyborcza”.