Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 1819 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ганс-Георг Вік: Вярхоўны Савет больш ня можа быць партнёрам для Захаду
11:07, 18/12/2001

У апошнім нумары газэты “Известия” кіраўнік Кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ Ганс-Георг Вік заявіў, што паколькі тэрмін паўнамоцтваў Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня скончыўся, то ён ня можа быць паўнавартасным партнёрам для заходніх краінаў. У пісьмовым адказе на просьбу Радыё Свабода пракамэнтаваць ягонае інтэрвію беларускаму выпуску газэты “Известия” Ганс-Георг Вік адзначыў, што на міжнародный арэне Вярхоўны Савет 13-га скліканьня быў прызнаны як легітымна абраны парлямэнт Беларусі.

Далей пасол Вік адзначае: “З завяршэньнем ягонага мандату ў студзені 2001 году парлямэнцкая Асамблея АБСЭ магла прымаць дэпутатаў гэтага парлямэнту напрацягу шасьці месяцаў. Гэта міжнародная практыка, калі вы не спыняеце працу з дзейснымі ўладамі на падставе дэ-факта – незалежна ад дэмакратычнасьці выбараў, якія мелі месца (парлямэнту ці прэзыдэнта)”.

Кіраўнік КНГ АБСЭ таксама піша, што ў сёньняшніх умовах дыялёг парлямэнцкіх асамблеяў эўрапейскіх інстытутаў з уладамі канцэнтруецца на неабходных паляпшэньнях у галіне чатырох крытэраў (выбарчы кодэкс і рамачныя ўмовы, паўнамоцтвы парлямэнту, доступ апазыцыі да сродкаў масавай інфармацыі, спыненьне дыскрымінацыі палітычных апанентаў).

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: