Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь і Расея “асабліва актыўна” супрацоўнічаюць у галіне ўзбраеньня 11:09, 18/12/2001
Сума экспартных паставак расейскага ўзбраеньня ў 2001 годзе складзе больш за 4 міліярды даляраў. Пра гэта паведаміў сёньня на прэсавай канферэнцыі намесьнік старшыні камітэту РФ па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве з замежнымі дзяржавамі Аляксандар Дзянісаў. Паводле ягоных словаў, дакладную суму паставак можна будзе назваць ў пачатку наступнага году, бо менавіта ў канцы году экспарт узбраеньня ідзе найбольш актыўна.
Аляксандар Дзянісаў паведаміў, што каля 60% экспарту сёлета склалі пастаўкі ўзбраеньня для ВПС, у першую чаргу, самалёты маркі “Су” і верталёты, каля 30% экспарту склалі пастаўкі танкаў Т-90, БТР-80 і супрцьтанкавых ракет, каля 5% -- экспарт комплексаў СПА. Са словаў Дзянісава, дадзеныя адсоткавыя суадносіны стабільныя й захоўваюцца вось ужо шмат гадоў.
Старшыня камітэту РФ па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве з замежнымі дзяржавамі адзначыў, што ў апошні час расейскія экспарцёры сталі актыўна вяртацца на рынкі ўзбраеньня краінаў былой Варшаўскай дамовы й краінаў СНД, прычым “асабліва актыўна ідзе супрацоўніцтва з Украінай, Беларусьсю і Казахстанам”.