Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 1819 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Запазычанасьць па заробку на Гомельшчыне склала амаль 10 міліярдаў
11:11, 18/12/2001

Запазычанасьць па заробку на Гомельшчыне на пачатак сьнежня склала амаль 10 міліярдаў рублёў. Па дадзеных абласнога ўпраўленьня статыстыкі, каля 94 тысяч жыхароў Гомельскай обласьці цалкам ці часткова не атрымалі свой заробак своечасова. Праўда, паводле тых самых статыстычных дадзеных, у лістападзе ўдалося пагасіць большую частку пазыкаў за жнівень і верасень на суму ў 5 з паловаю міліярдаў рублёў.

Асноўная частка запазычанасьці прыпадае на сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Гомельскай вобласьці, дзе яна пераўзыходзіць 7 міярдаў. У гэтай сфэры гаспадараньня 66 тысячаў работнікаў, ці больш за 80 адсоткаў ад усіх занятых у сельгасвытворчасьці, своечасова не атрымалі заробак.

На прамысловых прадпрыемствах Гомельшчыны становішча трохі лепей. Тут пазыкі склададаюць усяго паўтары міліярды рублёў. Прычым большая палова запазычанасьці прыпадае на прадпрыемствы машынабудаваньня й металаперапрацоўкі.

На фоне гэтых праблемаў у аграпрамысловым комплексе Гомельскай вобласьці можна толькі парадавацца за работнікаў чыгуначнага і авіяцыйнага транспарту, сувязістаў й медыкаў. Прадстаўнікоў культуры й мастацтва – ім заробак выплачаны цалкам.

На дадзены час Гомельскі аблвыканкам, выканаўчая ўлада на месцах прымаюць самыя энэргічныя меры для пагашэньня пазыкаў па заробках. На адным з апошніх паседжаньняў абласнога аблвыканкаму перад суб’ектамі гаспадараньня стаіць дакладная задача – выплаціць заробак уключна па лістапад да конца году. Аднак пошук неабходных для гэтага сродкаў застаецца самым балючым пытаньнем для ўладаў і кіраўнікоў прадпрыемстваў.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: