Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь будзе пастаўляць у Расею трактары ў абмен на тульскую зброю 11:14, 18/12/2001, Известия.ру
Сёньня распачаўся першы афіцыйны візыт губернатара тульскай вобласьці Васіля Старадубцава ў Беларусь. Як паведамляе карэспандэнт “Известий”, падчас візыту заплянавана наведваньне Менскага трактарнага заводу, сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам і прэм’ер-міністрам Генадзем Навіцкім. Падчас візыту абмяркоўваліся пытаньні ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва і паставак сельгастэхнікі (у першую чаргу размова йдзе пра трактары “Беларусь”). Бакі маюць намер абмеркаваць праект арганізацыі сумеснай вытворчасьці сельгастэхнікі і дылерскага цэнтру ў Туле, які будзе займацца пастаўкай запчастак для сельгастэхнікі ў рэгіёны Цэнтру Расеі. Акрамя таго, размова пойдзе аб пашырэньні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Зараз тулякі пастаўляюць у Беларусь чугун, угнаеньні, прадукцыю хімічнай і абароннай галінаў. Зь Беларусі паступаюць таксама мэбля, грузавікі, абутак. Летась таваразварот паміж Тулай і Менскам склаў $31 млн. Мяркуецца, што пасьля візыту тульскай дэлегацыі ён будзе значна павялічаны. У прыватнасьці, будзе заключана пагадненьне аб набыцьці вялікай партыі трактараў да вяснова-палявых прац. Тула, у сваю чаргу, павінна пашырыць пастаўкі зброі для беларускага войска.
Таксама можа быць закранутым і пытаньне аб будаўніцтве металургічнага камбінату “Новасталь”, якія плянуецца ўзьвесьці (пры ўдзеле Арлоўскай і Белгародзкай абласьцей) на базе вайсковага гарадка Тула-50. Зрэшты, афіцыйна гэтае пытаньне на павестцы дня не пазначана.