Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 1920 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Беларусь прадае зброю расейскім экстрэмістам
11:22, 19/12/2001, НТВ

“Беларусь прадае зброю ісламскім экстрэмістам”—такія скандальныя заявы ў апошні час усё часьцей зьяўляюцца ў замежным друку. Іхнія крыніцы – гэта, як правіла, амэрыканскія і ізраільскія спэцслужбы. Як паведамляе інтэрнэт-агенцтва “ПРЕСС- ЦЕНТР.РУ”: ізраільцяне перахапілі партыю мінамётаў, што йшлі зь Беларусі ў Палясьціну. Былы міністар абароны Беларусі Павал Казлоўскі сцьвярджае, што за апошнія гады кіраўніцтва краіны прадала ня менш за 20 адсоткаў узбраеньняў, якое Беларусь мае з часоў Савецкага Саюзу.

 ПАЛIТЫКА 

У Менску сталі частымі выпадкі зьнікненьняў і самазабойстваў бізнэсоўцаў
11:21, 19/12/2001

За апошнія дні ў Менску здарылася некалькі дзіўных здарэньняў, ацэнку якім павінны даць праваахоўчыя органы. Як паведамляе “Вечерний Минск”, намесьнік дырэктара ААТ “Атлант-тэлекам” памёр у 9-ым клінічным шпіталі, куды быў дастаўлены з анястрэльным раненьнем у галаву. Згодна першапачатковым дадзеным, размова йдзе пра самазойства. 30-гадовы мужчына страляў у сябе ў сваёй кватэры з незрэгістраванага малакалібернага пісталету. У сьпісах зьніклых бяз зьвестак апынуўся начальнік аддзелу Межбанкаўскага разьліковага цэнтру. 28-гадовы мянчук зьехаў на БМВ-318 і зьнік. Аналягічная гісторыя адбылася з 41-гадовай жанчынай, якая працуе бухгальтарам у ААТ “Прыорбанк”. У канцы лістпада выйшла з дому й не вярнулася...

Самыя буйныя бюджэтныя выдаткі ў 2002 годзе пойдуць на ўтрыманьне МУС і КДБ
11:20, 19/12/2001

У 2002 годзе бюджтныя выдаткі на праваахоўчую дзейнасьць і забесьпячэньне дзяржаўнай бсьпекі складуць ня больш за 368 міліярдаў, ці 8,6 адсоткі ад усёй часткі выдаткаў рэспубліканскага бюджэту. Гэта самы буйны артыкул выдаткаў. З гэтай сумы выдаткавана 34 міліярды 45 міліёнаў на органы ўнутраных справаў – 125 міліярдаў 963 міліёны. Пры гэтым заплянаваныя на наступны год выдаткі на культуру, мастацтва, кінематограф складуць усяго 24 міліярды 481 міліён.

Беларускі і ўкраінскі прэм’еры не дамовіліся
11:19, 19/12/2001

У Чарнігаве ўчора завяршыліся беларуска-украінскія перамовы аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Прэм’ер-міністар Беларусі Генадзь Навіцкі і прэм’ер-міністар Украіны Анатоль Кінах, якія ачолілі дэлегацыі абедзьвюх краінаў, не дамовіліся па пытаньні фінансавых ўзаемаадносінаў. Прычынаю для сустрэчы стаў дзяржаўны доўг Украіны перад Беларусьсю. Памеры якога сталі прадметам разнагалосься бакоў.

Апазыцыя перасьцерагае Ўкраіну ад беларускага шляху разьвіцьця
11:18, 19/12/2001, Ukraine.ru

У аўторак па запрашэньні партыі “Рэформы й Парадак” у Кіеве знаходзіліся лідэры беларускай апазыцыі, а менавіта віцэ-сьпікер Вярхоўнага савету Беларусі, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і экс-старшыня Нацбанку Беларусі Станіслаў Багданкевіч. Як паведамілі ў прэс-службе ПРП, падчас візыту адбылася сустрэча зь лідэрам блёку “Наша Ўкраіна” Віктарам Юшчанка, намесьнікамі старшыні партыі “Рэформы й Парадак” Сяргеем Юшчанкам, намесьнікамі старшыні партыі “Рэформы й парадак” Сяргеем Собалевым і Ўладзімерам Філенкам.

Экстрадыцыя Андрэя Жукаўца адкладаецца
11:17, 19/12/2001

Апеляцыйны суд у Беластоку разлядаў скаргу беларускага бізнэсоўца Андрэя Жукаўца, якога беластоцкі акруговы суд палічыў за магчымае выдаць беларускім уладам. Апеляцыйны суд адхіліў рашэньне акруговага суда і ўжо ў другі раз накіраваў справу назад у акруговы суд.

Налоговая атака против Союза поляков Беларуси
11:16, 19/12/2001

Более чем на 7 миллионов рублей оштрафован Союз поляков Беларуси налоговыми органами страны. Претензии Союзу выставляются на основании Декрета президента об иностранной безвыплатной помощи. Союз поляков финансируется польскими организациями по связям с соотечественниками за границей.

Беларусь і Кітай пашыраюць ваеннае супрацоўніцтва
11:15, 19/12/2001

Пашырэньне ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі з Кітаем стала асноўнай мэтай візыту беларускй ваеннай дэлегацыі на чале з начальнікам ВПС Беларусі генэрал-маёрам Сяргеем Булыгіным у Кітайскую Народную Рэспубліку 10-15 сьнежня. Пра гэта ў інтэрвію БелаПАН паведаміў ужо былы начальнік ВПС генэрал-маёр Сяргей Булыгін.

Свободный профсоюз протестует против давления властей
11:14, 19/12/2001

Брестская областная организация Свободного профсоюза белорусского приняла специальное заявление. В ней приведены многочисленные факты давления властей на профсоюзных активистов. Это давление в последнее время заметно усилилось. По данным областного совета Свободного профсоюза, наиболее яркие примеры давления на членов СПБ сегодня наблюдаются в Брестском государственном университете. В течении последних месяцев не были утверждены на занимаемых должностях и приказом ректора уволены с работы преподаватели Евгений Беласин, Владимир Замковец, Игорь Масловский и несколько человек из технического персонала.

Литва продала часть белорусского долга
11:13, 19/12/2001

Министерство экономики Литвы объявило 17 декабря, что достигнута договоренность о продаже четырем литовским компаниям 14 миллионов долларов США белорусского долга за электроэнергию.

Лукашэнка – канферансье для бяздарнасьцяў
11:12, 19/12/2001, yusnews.info

Аляксандар Лукашэнка ў аўторак вечарам наведаў канцэрт вядомага расейскага сьпевака Мікалая Баскава. Перад пачаткам канцэрту ў менскім Палацы спорту Лукашэнка прадстаўляў сьпевака і назваў яго “лучшим оперным голосом России”. Канферансье падкрэсьліў, што “Басков, являясь прекрасным певцом, является и замечательным популяризатором русской и славянской культуры”, і дадаў, што М.Баскаў “умно и тонко поддерживает усилия народов Беларуси и России по построению «союзного» государства”.

ЧАЦЬВЁРТАЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ПРЭМІЯ ЗА АБАРОНУ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА
11:11, 19/12/2001

была ўручаная сёньня аргкамітэтам Хартыі’97. Прэмію за асабістую мужнасьць атрымалі абаронцы мэмарыялу Курапаты, якія напрацягу некалькіх месяцаў удзень і ноччу знаходзяцца на месцы захаваньня ахвяраў сталіснкіх рэпрэсіяў і не дазваляюць рэжыму зраўняць сьвятое месца зь зямлёю. За грамадзянскі ўчынак Нацыянальная прэмія ў галіне абароны правоў чалавека была ўручаная Народнай артыстцы Рэспублікі Беларусь Зінаідзе БАНДАРЭНКА. Самая вядомая тэлевядучая нашай краіны, нягледзячы на запужваньне ўладаў, прыняла актыўны ўдзел у выбарчай кампаніі адзінага кандыдата ад апазыцыі на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах. За лепшае асьвятленьне праваабарончай тэматыкі, за сэрыю матэрыялаў, прысьвечаных лёсу зьніклых у Беларусі вядомых людзей, ляўрэатам прэміі Хартыя’97 стала журналістка незалежнай газэты “Народная воля” Марына КОКТЫШ. Нацыянальная прэмія была заснаваная грамадзянскай ініцыятываю Хартыя’97 ў 1998 годзе. Прэміяй узнагароджваліся вядомыя грамадзкія й культурныя дзеячы, палітыкі, журналісты, творчыя калектывы.

Пачаўся разгляд крымінальнае справы супраць Аляксандра Чыгіра
11:10, 19/12/2001

Разгляд крымінальнае справы Аляксандра Чыгіра-малодшага сына Міхаіла Чыгіра, былога прэм’ер-міністра Беларусі – пачнецца сёньня а 10.00 у судзе Ленінскага раёну Менску. Аляксандар Чыгір абвінавачваецца ў крадзяжы аўтамабіляў, учыненым арганізаванай групаю – артыкул 205, частка 4 Крымінальнага кодэксу РБ. Аляксандар Чыгір знаходзіцца пад вартай з 10 лютага 2001 году. Віноўным сябе не прызнае. На думку блізкіх, падкладкаю гэтай крымінальнай справы зьяўляецца палітыка, бо Міхаіл Чыгір зьяўляецца апанентам беларускіх уладаў, удзельнікам прэзыдэнцкіх выбараў і сам падвяргаецца палітычнаму і крымінальнаму перасьледу.

Сьведкі выкрываюць цесныя сувязі Ігнатовіча са спэцслужбамі
11:09, 19/12/2001

На працэсе над магчымым выкрадальнікам Завадзкага Ігнатовічам і ягонымі саўдзельнікамі дапыталі сьведак, якія пагадзіліся даваць паказаньні, калі ня будзе абвінавачваных. Абаронцы пацярпелых лічаць, што гэта былі вельмі важныя паказаньні.Адзін са сьведкаў пацьвердзіў існаваньне трывалых сувязяў былога спэцназаўца Ігнатовіча са спэцслужбамі Беларусі. У прыватнасьці, ён засьведчыў, што Ігнатовіч падчас нападаў на грамадзянаў карыстаўся пасьведчаньнем спэцпадразьдзелу "Алмаз" новага ўзору, хаця ўжо даўно быў адтуль звольнены.

Судзяць за пытаньні аб зьніклых палітыках
11:08, 19/12/2001

Суд над удзельнікамі ланцугу неабыякавых людзей, што меў месца 9 сьнежня па ўсёй краіне, адбудзецца сёньня ў Баранавічах. Падчас акцыі ў Баранавічах былі затрыманыя дзевяць чалавек. На ўсіх былі складзеныя пратаколы па арт.167 ч.1 КоАП. Суд быў прызначаны на сёньня, але хлопцы заявілі хадайніцтва ўвесьці ў парцэс адваката, і яго перанесьлі на заўтра. Набольш сур’ёзнае становішча ў Юліі Плотнікавай, якая абвінавачваецца ў арганізацыі пікету, таму ня выключана, што яна будзе асуджана да арышту тэрмінам да 15 сутак. Нагадаем, што суд над актывісткай ЗУБРа Палінай Панасюк, затрыманай 9 сьнежня ў Берасьце, адбудзецца 22 сьнежня.

Супраць супрацоўнікаў ААТ “Стилкорт” узбуджаная крымінальная справа
11:07, 19/12/2001

Супрацоўнікамі Ўпраўленьня Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю рэспублікі па Менску й Менскай вобласьці ўзбуджана крымінальная справа адносна некалькіх работнікаў адкрытага акцыянэрнага таварыства “Стилкорт”, якія 8 лютага 2000 году зарэгістравалі гэту фірму без намераў займацца дзейнасьцю адпаведна з ейным статутам. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце, затрыманыя нібыта займаліся незаконнай абнаяўкай грашовых сродкаў, у выніку быў нанесены ўрон дзяржаве на суму больш за 17 міліёнаў рублёў.

Андрэй Саньнікаў: пры Лукашэнку Беларусь выконвае ролю статыста
11:06, 19/12/2001

Беларусь крытычна настроена да нядаўняга рашэньня Адміністрацыі Джорджа Буша аб выхадзе ЗША з Дамовы аб супрацьракетнай абароне 1972 году. Аднак, на думку міжнароднага каардынатар Хартыі’97 Андрэя Саньнікава, палітыка Аляксандра Лукашэнкі прывяла да таго, што пазыцыя Беларусі сёньня не ўплывае на рашэньне важных стратэгічных пытаньняў. Наўрадці кагосьці цікавіць пазыцыя Беларусі ў гэтай сувязі.

Лідэр ФПБ: кантроль уладаў над прафсаюзамі набывае пачварныя формы
11:05, 19/12/2001

Чарговым парушэньнем правоў прафсаюзаў называе Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларуская ўрадавую пастанову, якой скасаваны дзейны парадак пералічэньня прафсаюзных унёскаў праз бухгальтэрыю прадпрыемстваў. ФПБ заяўляе, што будзе дамагацца адмены гэтага падзаконнага акту й зьбіраць унёскі наяўнымі грашыма.

Жыхыркі Бабруйску галадаюць ля Адміністрацыі прэзыдэнта
11:04, 19/12/2001

Чатыры бабруйчанкі распачалі галадоўку перад Адміністрацыяй прэзыдэнта 19 сьнежня. Чатырох звольненых з працы работніц аб`ядноўвае адно - несправядлівасьць з боку бабруйскіх уладаў. Тры жанчыны патрабуюць гарантаванае заканадаўствам жылплошчы й адна - аднаўленьня на працы. У жніўні бабруйчанкі дзесяць дзён галадалі на галоўным пляцы райцэнтру. Бабруйскі мэр абяцаў разабрацца пасьля выбараў, але падмануў. Цяпер жанчыны выйдуць з плякатамі – просьбай да Лукашэнкі аб сустрэчы.

Амбасадар Вік застаецца кіраўніком КНГ АБСЭ да 1 студзеня 2002 году
11:03, 19/12/2001

Кіраўнік Кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ ў Беларусі амбасадар Ганс-Георг Вік мае намер пакінуць Беларусь 22 сьнежня. Пра гэта ён паведаміў 18 сьнежня ў Менску на паседжаньні Кансультатыўнай рады апазыцыйных палітычных партыяў. Аднак кіраваць дзейнасьцю КНГ АБСЭ ў Беларусі амбсадар Вік, па ягоных словах, будзе да 1 студзеня 2002 году. Пасьля, калі ня будзе прызначаныя ягоны пераемнік, выконваць абавязкі кіраўніка груп будзе намесьнік Віка – Мішэль Рывалье.

Запазычанасьць па заробку ў Берасьцейскай вобласьці – 5,65 міліярды рублёў
11:02, 19/12/2001

5,65 міліярды рублёў, згодна апошніх дадзеных, складае запазычанасьць прадпрыемстваў і арганізацыяў Берасьцейскай вобласьці па заробках. Гэта 10,4 адсоткі ад фонду заробку. Згодна ўзроўню запазычанасьці Берасьцейская вобласьць стаіць на трэцім месцы пасьля Менску й Гомлі. Асноўная запазычанасьць па заробку прыпадае на аграпрамысловы сэктар. Разам з тым многія прадпрыемствы не разьлічыліся са сваімі работнікамі яшчэ за верасень і кастрычнік.

Дарагая цана вечнасьці
11:01, 19/12/2001

У 400 тысячаў рублёў абыходзіцца бюджэту вечны агонь, які гарыць на Плошчы Свабоды ў Віцебску. Як паведамляе “Витебский курьер”, - гарадзкое вытворчае аб’яднаньне жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, якое плаціць за газ для”вечнага агню” запазычыла “Віцебскгазу” ўжо 5,5 міліёнаў рублёў. Так што у вечнасьці – вельмі дарагая цана.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: