Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 1920 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Андрэй Саньнікаў: пры Лукашэнку Беларусь выконвае ролю статыста
11:06, 19/12/2001

Беларусь крытычна настроена да нядаўняга рашэньня Адміністрацыі Джорджа Буша аб выхадзе ЗША з Дамовы аб супрацьракетнай абароне 1972 году. Аднак, на думку міжнароднага каардынатар Хартыі’97 Андрэя Саньнікава, палітыка Аляксандра Лукашэнкі прывяла да таго, што пазыцыя Беларусі сёньня не ўплывае на рашэньне важных стратэгічных пытаньняў. Наўрадці кагосьці цікавіць пазыцыя Беларусі ў гэтай сувязі.

Паводле словаў былога намесьніка міністра замежных справаў, міжнароднага каардынатара Хартыі’97 Андрэя Саньнікава, “Беларусь зьнікла зь міжнароднай арэны, і перш усяго, у пытаньнях стратэгічных”. Насамрэч, жаданьне афіцыйнага Менску далучыцца да афармленьня новых дамоўленасьцяў у галіне міжнароднай бясьпекі выклікае тоькі спачуваньне. Ці можа Беларусь разьлічваць на тое, што да ейнага голаса будуць прыслухоўвацца?

“Калі б мы былі б іншай краінай, то нашая пазыцыя павінна была б улічвацца. Я нагадаю: дамовы ў галіне стратэгічных ядзерных узбраеньняў былі заключаныя з Савецкім саюзам. Правапераемнікам Савецкага саюзу ў галіне ядзерных дамоўленасьцяў былі ня толькі Расея, але і Беларусь, Украіна. Казахстан. Мы вялі перамовы з ЗША. Мы сталі ўдзельнікамі ўсіх дамоўленасьцяў, якія былі заключаныя паміж ЗША й СССР. Але мы сёньня згубілі гэтыя пазыцыі. Я ведаю, што зараз Украіна можа ўплываць на пэўныя працэсы і ейны голас можа ўлічвацца ў абмеркаваньні такіх стратэгічных пытаньняў. А паколькі мы згубілі гэтыя пазыцыі, то пра Лукашэнку мы можам выконваць толькі ролю статыста: ніхто ня будзе лічыцца з нашай пазыцыяй, бо няма гэтай пазыцыі, нама пазыцыі, абарончай да нацыянальных інтарэсаў Беларусі”, -- заявіў у інтэрвію Радыё Рацыя каардынатар Хартыі’97 Андрэй Саньнікаў.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: