Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Супраць супрацоўнікаў ААТ “Стилкорт” узбуджаная крымінальная справа 11:07, 19/12/2001
Супрацоўнікамі Ўпраўленьня Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю рэспублікі па Менску й Менскай вобласьці ўзбуджана крымінальная справа адносна некалькіх работнікаў адкрытага акцыянэрнага таварыства “Стилкорт”, якія 8 лютага 2000 году зарэгістравалі гэту фірму без намераў займацца дзейнасьцю адпаведна з ейным статутам. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце, затрыманыя нібыта займаліся незаконнай абнаяўкай грашовых сродкаў, у выніку быў нанесены ўрон дзяржаве на суму больш за 17 міліёнаў рублёў.