Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Судзяць за пытаньні аб зьніклых палітыках 11:08, 19/12/2001
Суд над удзельнікамі ланцугу неабыякавых людзей, што меў месца 9 сьнежня па ўсёй краіне, адбудзецца сёньня ў Баранавічах. Падчас акцыі ў Баранавічах былі затрыманыя дзевяць чалавек. На ўсіх былі складзеныя пратаколы па арт.167 ч.1 КоАП. Суд быў прызначаны на сёньня, але хлопцы заявілі хадайніцтва ўвесьці ў парцэс адваката, і яго перанесьлі на заўтра. Набольш сур’ёзнае становішча ў Юліі Плотнікавай, якая абвінавачваецца ў арганізацыі пікету, таму ня выключана, што яна будзе асуджана да арышту тэрмінам да 15 сутак. Нагадаем, што суд над актывісткай ЗУБРа Палінай Панасюк, затрыманай 9 сьнежня ў Берасьце, адбудзецца 22 сьнежня.